Біць
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біць (Бець), Біт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Біта, Бета або Беда (Bitto[1], Beto, Bedo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бід- (біт-) паходзіць ад гоцкага beodan 'чакаць, спадзявацца'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Біцейка, Біцель (Бедэль), Біцін (Біцен), Бітаўт (Біталт), Бітар. Адзначаліся германскія імёны Beteke, Bitel (Bedilo), Bitinus (Bettin), Bitold, Betharius. Іменная аснова бет- магла ўтварыцца як скарот (гіпакарыстык) асновы -берт- (-бэрт-)[5][6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bet, Bietko (Beteko, Betiko[7]), Betkinus, Betman[8].
У Прусіі бытавалі імёны: Beda (1419 год)[9], Bedike[b] (1420 год)[9], Bitel / Bitil[c][9], Bitenne[d][9], Bedune / Bytune[e] (1400 і 1412 гады)[9], Bitawte / Bytout[f] (1347 і 1396 гады)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: купил землю в Станка Битевича на тои же реце на Лошици (16 ліпеня 1493 году)[15]; Петръ Бецевичъ сам. Юхно Бецевичъ сам (1528 год)[16]; люди… Мицута Бетевичъ (1 траўня 1569 году)[17][g].
Remove ads
Носьбіты
- Пётар і Юхна Бецевічы — лідзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Бітовіч (Bitowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[25].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Біцеўцы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Бецішкі.
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак пэўнасьці пры тлумачэньні іменнай асновы бі- зь летувіскай мовы, адзначаючы магчымасьць повязі з bijóti 'баяцца'[4]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Badiko, пазьнейшае Bädeke[10]
- Адзначалася германскае імя Bitel[11]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Bettin[12]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Bettune[13]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Betald[14]
- Таксама:
- Бедуна (адзначалася старажытнае германскае імя Bettune[13]): tributo… Beduna (1461 год)[18];
- Беташ: Беташэвічы (Bietoszewicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[19]
- Бедрых, Бэдрык (адзначалася старажытнае германскае імя Betericus[20], пазьнейшае Bederich[21]): Мы великии князь Витовтъ дали есмо сюю нашу грамоту Бедриху (1392—1429 гады)[22], Erdme Bedrik (1794 год)[23], у Прусіі адзначалася прозьвішча Bittrich[24].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads