Болташ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Болташ, Болдыш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Болтш або Больч (Boltsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: заставилъ землю — отъчызну свою, Янку Болътошевичу, немонойчанину… заставилъ землю — ниву свою, Янку Болътошевичу (люты 1531 году)[4]; тивун Балтуш Шилеикович (1 ліпеня 1542 году)[5]; Bołtasz Macieiewicz… Bałtusz, pomocnicy (1554 год)[6]; Daniel Boltasz (1641 год)[7]; Яцъко Балдышь (1649 год)[8]; Andrżey Bałdyszewicz (1765 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

Болдышы гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род[10][11].

Балдышы (Bałdysz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў і Расенаў[12].

На 1906 год існавалі дзьве вёскі з назвай Болдышы ў Гарадоцкім павеце, таксама вёска Болдышы існавала ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[13].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads