Бонда (вёска)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бо́нда[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1846 вёска маёнтку Вузла Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне К. І. Тызэнгаўзу, 5 двароў, 43 жыхары. У 1868 годзе ў вёсцы 3 двары, 37 жыхароў. У 1904 годзе ў складзе Мядзельскай воласьці Вялейскага павету, 59 жыхароў, ў 1908 годзе 5 двароў, 67 жыхароў.

У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства.

З 12.10.1940 году ў Брусоўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 21.05.1951 г. у Сваткаўскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 01.10.1973 г. у Вузьлянскім сельсавеце, з 23.03.1987 г. зноў у Сваткаўскім сельсавеце.

У 1948 годзе створаны калгас «Запавет Леніна». З 15.04.1954 г. вёска ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 цэнтар — Сваткі), з 1994 г. у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 году ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 13 двароў, 85 жыхароў[2]
  • 1960 год — 69 жыхароў
  • 1997 год — 9 двароў, 12 жыхароў
  • 2009 год — 2 чалавекі[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads