Борна Соса

харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Борна Соса
Remove ads

Борна Соса (па-харвацку: Borna Sosa; нар. 21 студзеня 1998 году) — харвацкі футбаліст, левы абаронца ангельскага клюбу «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец заграбскага «Дынама», у складзе якога дэбютаваў 7 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Заграбу», адгуляўшы ўвесь матч. Замацаваўся ў складзе каманды толькі ў сэзоне 2017—2018 гадоў. Пасьля гэтага сэзону прыяднаўся да нямецкага «Штутгарту»[3], у складзе якога дэбютаваў 26 жніўня 2018 году ў матчы супраць «Майнцу»[4]. Праз частыя пашкоджаньні прапусьціў амаль увесь сэзон, а тым часам дружына страціла месца ў элітным дывізіёне. За часам другога сэзону гулец таксама ня даў рады свайму стану здароўя. 16 сьнежня 2019 году адзначыўся першым голам у кашулі «Штутгарта», улучыўшы мяч у браму «Дармштату».

Сэзон 2020—2021 гадоў стаў прарыўным для Сосы, бо добра быў улучаны ў схему 3–4–2–1 трэнэра Пэлегрына Матарацца. Гульня футбаліста ў матчах Бундэсьлігі прынесьлі яму ўхвалу і параўнаньне з Дэйвідам Бэкгэмам, якога ён называў сваім футбольным узорам дзеля пераймання разам з Давідам Алябам[4][5]. 27 лістапада 2020 году падоўжыў кантракт да 2025 году[6]. Гулец скончыў сэзон, маючы на сваім рахунку дзевяць галявых перадач[7]. З сэзону 2021—2022 гадоў быў капітанам каманды. 1 верасьня 2023 году далучыўся да нідэрляндзкага «Аякса», склаўшы працоўную дамову да 2028 году. 17 жніўня 2024 году Соса перайшоў у італьянскі «Тарына» на правах арэнды з правам выкупу[8].

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 1 верасьня 2021 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Расеі.

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads