Ботава
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́тава[2] — вёска ў Беларусі, каля вадасховішча Пагосту. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Бота або Бута (Boto, Buto) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
У XVII стагодзьдзі ўласнасьць Стэткевічаў. У XVIII ст. пераходзіць у валоданьне князёў Друцкіх-Любецкіх. У 1795 годзе пры капліцы Сьв. Мікалая далучаны да праваслаўя 240 мужчын і 197 жанчын. У канцы XIX стагодзьдзя на могілках пабудавана Георгіеўская царква, якая не захавалася.
У сакавіку 1944 году нацысты спалілі 40 двароў, забілі 2 жыхароў.
У 1989 годзе ў вёсцы збудавалі Георгіеўскую царкву.
Remove ads
Насельніцтва
- 1909 год — 1012 чалавек[4]
- 1999 год — 469 чалавек
- 2009 год — 259 чалавек
Славутасьці
- Археалягічныя помнікі:
- Стаянка эпохі нэаліту 4—3 тысячагодзьдзя да н. э.
- Стаянка эпохі нэаліту і бронзавага веку[5]
Асобы
- Мікалай Шпакоўскі (1940—2001) — навуковец у галіне хірургіі і геранталёгіі, доктар мэдыцынскіх навук, сябра Расейскай акадэміі мэдыцынскіх навук, чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі геранталёгіі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads