Бота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бота (Боць), Бута, Бут (Буць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Бота, Бута або Пота (Boto, Buto, Poto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Буцейка (Боцейка, Бутыка), Буціла, Буцень (Боцінь), Буталт, Бутвід, Бутавіт (Ботвіт), Бутвін (Ботвін), Бутгер, Бутар (Бутэр), Бутэрт, Бутман, Бутнар, Ботрам, Бутрык, Ботэй, Азбут, Якбут, Альбут (Эльбут), Арбут, Вальбут, Васбут, Вільбут, Ґалбута, Галабут, Гарбут (Гербут), Ґербут, Гілбут, Дарбут, Дырбут, Зігібут, Ілбуць, Кандбут, Карыбут, Марбут, Нарбут (Нарбот), Сайбут, Сярбут, Табут. Адзначаліся германскія імёны Butecke (Butecho), Butila, Buten (Botin), Botaldus, Butvid, Botwith, Butwin (Botwin), Butger (Botgerus), Butter, Botard, Buthmann, Botner (Buthneri), Bothram, Buttericus, Bótey, Ásboð, Acbuto, Albot (Elbot), Árbót, Walbot, Wospot, Willebut, Galbot, Halboth, Harboth (Herbothe), Gerboth, Gilbody, Darebodus, Direbode, Sigibot, Ilbuth, Marbotte, Gundbuth (Gundboto), Coributh (Karbot), Norpoth (Narbot), Seiboth, Saraboto, Taboth. Іменная аснова -бут- (-бот-) таксама можа паходзіць ад асновы -буд- (-бод-)[4].
Адпаведнасьць імя Бут германскаму імю Boto сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Boto (Buto), Botko[6], Botel, Botysz, Merbot, Nierbota, Trajbot[7].
У Чэхіі гістарычна бытавалі германскія імёны Póta (Puota), Merboto, Žipota (< Sibote)[8].
Сярод рускай шляхты бытавалі імёны Вербота[b] (1361 год)[10] і Mirbotha[c] (1427 год)[12].
У Прусіі бытавалі імёны Buthe / Bute (1302, 1303, 1340, 1357 і 1419 гады)[13][14], Buteko[d] (1451 год)[14], Butele / Buthele / Butil / Butyle[e] (1267, 1344, 1363, 1384 і 1400 гады)[17][14], Arbute / Erbut[f] (1357 год)[19], Garbot / Garbute[g] (1353 і 1398 гады)[21], Ramboth[h][23], Warpoda / Warpote[i] (1216 і 1400 гады)[25].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пан Бут (2 лютага 1483 году)[26]; данника в Черниговском повете, на имя Бутовича… того ж Бутовича земли (24 лютага 1496 году)[27]; три чоловеки в Троцкомъ повете у в Олитском волости на имя Рачка а Бутя а Мостухна Монтримовичовъ (11 верасьня 1504 году)[28]; люди в Оникштенском повете, въ Крашинскои волости, на имя… Бутя Родковича (12 красавіка 1512 году)[29]; Пашко Бутевичъ[30], Стань Бутовичъ[31], Матеи Бутовичъ[32], Петръ Бутевичъ[33] (1528 год); з Упиты… Боць Римкович (1533—1535 гады)[34]; землю Бутовщину (1537 год)[35]; боярынъ Пинскій Фурсъ Гораинъ Бутъ (1548 год)[36]; мещане Мозырские… Малышова Бутовая (1552 год)[37]; село Бутевичовъ… села Бутевичовъ… села Бутовичовъ (1554 год)[38]; Biel Butowicz (2 траўня 1558 году)[39]; Иванъ Бута (12 ліпеня 1560 году)[40]; Boc, Sanko, Daniłowiczy (1561—1566 гады)[41]; ziemie boiar króla iegomosci włosci Pojurskiey… Jana Butowicza (1565 год)[42]; з Бутою (1566 год)[43]; у Буты Петровича (9 сакавіка 1597 год)[44]; въ доме Буты Петровича (29 сакавіка 1597 году)[45]; wies Piliany Wielkie. Tum Bociewicz, syn jego Kasper; Stanisław Bociewicz, synow trzy: Matul, Adam, Jan (30 сьнежня 1598 году)[46]; Рым Бутевич (XVI ст.)[47]; неякого Гендрыха Бутова, чоловека народу немецкого (5 жніўня 1619 году)[48]; Stanisław Botowicz (1667 год)[49]; Bociewicz… Botewna z Jocian… Butowna… Buciewicza (1671—1681 гады)[50]; Jan Batowicz (1690 год)[51]; Krzysztof Botowicz (6 студзеня 1700 году)[52]; imć pan Alexander Butowicz (4 жніўня 1717 году)[53]; Daniło Boutt (1764 год)[54]; Mateusz Buta… Kazimierz Buta (24 студзеня 1770 году)[55][j].
Remove ads
Носьбіты
- Бота фон Потэнштайн (1028—1094) — нямецкі князь, апошні з Арыбанідаў
- Бота фон Прюфэнінг (XII ст.) — манах-бэнэдыктын
- Бота фон Штольбэрг I (1375—1455) — нямецкі шляхціч, які кіраваў графствамі Штольбэрг і Вэрнігеродэ
- Бота фон Штольбэрг II (1467—1538) — нямецкі рэгент, які кіраваў графствамі Штольбэрг, Вэрнігеродэ і Гонштайн
- Бут — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1483 годзе
- Стань Бутавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мацей Бутавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Нарвіла Бут — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[76]
- Фурс Гарайн Бут — пінскі баярын, які ўпамінаецца ў 1548 годзе
- Ян Бутавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1565 годзе
- Мікалай Бот — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1574 годзе[77]
- Ян Бутовіч — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[78]
- Максім, Грышка і Магдалена Буты — жыхары вёскі Ваўковічаў (Наваградзкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1783 годзе[79]
Падскакуны або Бутовічы (Podskakun alias Butowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[80].
Буты (Buto) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[81].
Буты (Butto, Butta) — прыгонныя зь вёсак Стахоўцаў і Калодзіна (каля Кабыльніку), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[82].
Бутовічы (Butowicz) гербаў Грыф і Агеньчык — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[83].
Бутовічы — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў[84] і Троцкага павету[85].
Батовічы (Botowicz) гербу Грыф — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[86].
Буты (But) — літоўскі шляхецкі род зь Пінскага павету[87].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся засьценак Бутышкі (Бутышки) каля Геранёнаў і сяло Буцішкі (Буцишки) каля Лаўмянаў[88].
На 1904 год існавала вёска Бутава (Бутова) у Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[89].
На 1906 год існавала вёска Буцішкі ў Дзьвінскім павеце, а таксама сяло і вёска Бутаўшчына ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[90].
На 1909 год існавала ўрочышча Бутава ў Пінскім павеце Менскай губэрні[91].
На гістарычнай Піншчыне існуе вёска Ботава, на гістарычнай Полаччыне — Бутава, у гістарычнай Прусіі — Боткайм.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -бут- зь летувіскай мовы bū́ti 'быць', būtìs 'быцьцё, існаваньне', bùtas 'мяшканьне', а для асновы -пут- — pū̃sti 'дзьмуць; трубіць (напр. у трубу), граць'[3] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
- Адзначалася старажытнае германскае імя Warboto[9]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Merboto[11]
- Адзначалася германскае імя Butecho[15]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Butila[16]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Herbothe[18]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gerboto[20]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Rambotus[22]
- Адзначаліся старажытныя германскія імёны Warbod і Warpoto (Warboto)[24]
- Таксама:
- Збут (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[56]): Збутовічы (Zbutowicz) гербу Прыяцель — літоўскі шляхецкі род[57];
- Бутан (адзначалася германскае імя Button[58]): Butanowicz (1671—1681 гады)[59], Obrąb Butanow. Andrżey Butan, Jan Butan, Anton Butan, Jurko Butan (1 лютага 1765 году)[60], Бутановіч (Butanowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[61];
- Буцят (адзначалася старажытнае германскае імя Bothad[62], германскае імя Boutet[63]): Maciej Buciat… Teresa Buciat (1820 год)[64], Anna Buciat (1821 год)[65];
- Ванібут: тое село держалъ по тому, какъ Вонибут (1440—1492 гады)[66], Ивашко Вонибутовичъ[67], Dawid Wanbutowicz (1621 год)[68];
- Пачабут: чоловеки… а Почабута (9 лістапада 1449 году)[69], Курыло Ивановичъ Почобутовича[70], Тымошъ Семеновичъ Почобутовича[71] (1565 год);
- Скабут: Skabuttendorfe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[72], Skobutu, Skirmontowu plemeniku, człowiek (1422 год[73] паводле выпісу 1618 году)[74];
- Шульбут: Станислав, Шульбутов зят[75] (1528 год)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads