Брестская газета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Брестская газета» (па-беларуску: Берасьцейская газэта) — беларуская недзяржаўная газэта, якая выдаецца з 18 лістапада 2002 году[5]. Распаўсюджваецца праз кіёскі «Белсаюздруку», па падпісцы «Белпошты», праз аб’екты розьнічнага гандлю ў Берасьці й Берасцейскай вобласьці. Друкавалася пераважна на расейскай мове. Крайні нумар выйшаў 30 сьнежня 2020 году[6].
Remove ads
Выходныя зьвесткі
24-палосны тыднёвік фармату А3. Наклад (сьнежань 2020 году): 5230 асобнікаў.
Гісторыя
Першы нумар «Брестской газеты» выйшаў на 12 старонках. Максымальны аб’ём за час выхаду газэты — 40 старонак[7]. Дзень выхаду — чацьвер. Першая й апошняя старонкі двухкаляровыя (чорны + чырвоны).
Сёньняшні дзень
«Брестская газета» выходзіць на 24 старонках. Яна пазыцыянуе сябе як газэта для ўсёй сям’і, дзе друкуецца рознабаковая інфармацыя ня толькі пра Берасьце й вобласьць, а таксама пра ўсю краіну й сьвет увогуле[8]. У кожным нумары ёсьць праграмма тэлебачаньня (38 каналаў), крыжаванка, гараскоп, анэкдоты, ряклама. Асноўнае рэдакцыйнае правіла — не навязваць чытачу сваю думку, каб ён меў магчымасьць самастойна зрабіць высновы[8]. Мэтавая аўдыторыя газэты — маладое пакаленьне[9].
У кастрычніку 2013 году «Брестская газета» абнавіла дызайн: зьмяніліся вёрстка, шрыфты, лягатып[10]. Зараз дызайн і фармат падачы інфармацыі адпавядаюць сучасным тэндэнцыям газэтнай індустрыі.
Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“».
У 2015 годзе рэдакцыя была вымушана скараціць наклад газэты ў сувязі з эканамічным крызісам у Беларусі[11].
У чэрвені 2019 году чыноўнікі адмовілі журналісту «Брестской газеты» ва ўваходзе ў новы будынак Берасьцейскага абласнога суду на тэматычную прэс-канфэрэнцыю з нагоды яго адкрыцьця з-за «адсутнасьці акрэдытацыі»[12]. Газэта актыўна асьвятляла пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем(be)[13].
Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, неаднаразова затрымлівалі й судзілі падчас працы на акцыях пратэсту ў Берасьці[14][15][16][17][18]. У кастрычніку 2020 году выданьне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцыяў незалежных СМІ з нагоды ціску на партал «TUT.BY» і абмежаваньня доступу да незалежных сайтаў[2][3]. Газэта заняла актыўную грамадзкую пазыцыю супрауць гвалту пры асьвятленьні пратэстаў, распачала кампанію падпіскі на сябе палітычных вязьняў, друкавала іх адказы на свае лісты за краты[6].
Напрыканцы лістападу ад Брэсцкай абластной друкарні прыйшоў ліст з паведамленьнем, што час друку газэты пераносіцца з раніцы на тры гадзіны дня[6]. У рэдакцыі склалася ўражаньне, што супадзеньне па часе, якое вяло да нязручнасьці ў чытачоў, якія прывыклі купляць газэту пачынаючы з 11 гадзінаў раніцы, невыпадкова: паводле дамовы з «Белпоштаю» як раз у 15 гадзін нумар павінен быў трапляць на ўчастак па апрацоўцы друкаванае прадукцыі для далейшай дастаўкі падпісчыкам, што стала фізічна немагчымым[6]. На наступны дзень пасьля гэтага ліста Берасцейская абластная друкарня, у якой гэзэта друкавалася ўсе 18 гадоў, без усякай прычыны й зусім адмовілася друкаваць выданьне з 2021 году; факс пра гэта падпісаў Вячаслаў Шахлевіч, дырэктар друкарні[19].
З нагоды «ціску на папулярнае незалежнае рэгіянальнае выданьне» Аб’яднаныя Масмэдыі(be) зьвярнуліся да Шахлевіча, Берасьцейскага гар- і аблвыканкамаў, Міністэрства інфармацыі з мэтаю паспрыяць перагляду рашэньня[20]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, сытуацыя з «Брестской газетой» пацьвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу, бо «тое, што гэта адбываецца на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў, нікога не павінна падманваць»[13].
Напрыканцы 2020 году галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку і іншым журналістам пракуратура Берасьця вынесла афіцыйнае папярэджаньне за «распаўсюд недакладнае інфармацыі», але азнаёміцца са зьместам дакумэнту не дала, верагодна заўвага была вынесена з-за відэазвароту супраць гвалту[21].
Каб пазьбегнуць штрафных санкцыяў у сувязі зь негарантаванай дастаўкай накладу, у выніку было вырашана адмовіцца ад паслуг «Белпошты» па падпісцы на першае паўгодзьдзе 2021 году[22][23]. 19 студзеня 2021 году стала вядома, што «Брестская газета» часова прыпыняе свой выпуск па прычыне таго, што ўсе беларускія друкарні адмовіліся друкаваць газэту[24][25].
19 сакавіка 2021 году галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку пракуратура вынесла папярэджаньне за заклік да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, але дзе й калі было зьдзейсьнена правапарушэньне яе супрацоўнікі сказаць не змаглі[26].
8 ліпеня 2021 году ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх мэдыя(be)[27][28]. Падставы для ператрусу былі невядомыя, праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку[29].
Ленінскі раённы суд Берасьця ў лістападзе 2021 году дадаў у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт газэты, а ў красавіку 2022 года – яе Telegram-канал[30].
У 2023 годзе КДБ абвясьціў газэту экстрэмісцкім фармаваньнем[31].
Remove ads
«Брестская газета» ў сеціве
З 2009 году ў «Брестской газеты» ёсьць свой сайт, на якім напачатку зьяўлялася інфармацыя, якая зьмяшчалася і ў друкаванай вэрсіі. Зьмест сайту абнаўляўся адзін раз на тыдзень.
У 2017 годзе дызайн сайту абнавіўся. Зьмянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсьць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газэце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі[32].
З 2011 году «Брестская газета» пачала весьці он-лайн-трансьляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым этэры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэсту ў Берасьці[33].
7 сьнежня доступ да сайту «Брестской газеты» быў абмежаваны паводле пастановы пракурора Берасьцейскай вобласьці, бо інтэрнэт-рэсурс нібыта дапускаў «шматлікія парушэньні». «Асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленьнямі, якія распальваюць варожасьць па палітычных і ідэалягічных матывах. Публікавалася і іншая інфармацыя, якая відавочна нэгатыўна характарызавала грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне пасьля завяршэньня выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасьць дзяржаўных і праваахоўных органаў», — заявіла пракуратура[34].
Remove ads
Аўтары ў штаце
- Віктар Марчук, дырэктар — галоўны рэдактар
- Людміла Селех, намесьнік галоўнага рэдактара
- Марыя Маляўка, карэспандэнт
- Ірына Шаціла, карэспандэнт
- Віялета Гайдамакіна, карэспандэнт
- Хрысьціна Галавійчук, карэспандэнт
- Вікторыя Палякова, карэспандэнт
- Эдуард Аліфярук, карэспандэнт
Ацэнкі
На думку выкладчыка факультэту журналістыкі БДУ Данііла Шаўрова, газэта выгадна адрозьніваецца высокаю доляю аналітычных матэрыялаў на фоне іншых выданьняў Берасьцейшчыны. Такія артыкулы маюць розны геаграфічны фокус, і рэспубліканскі, і рэгіянальны, што робіць іх патэнцыйна цікавымі для любой аўдыторыі. Станоўча ацэнены калёнкі галоўнага рэдактара Віктара Марчука, прыводзяцца ў прыклад артыкулы шэрагу іншых аўтараў газэты[9].
Юрыст і палітычны вязень Максім Знак у лісце да рэдакцыі ў студзені 2021 году напісаў, што ён ганарыцца калектывам газэты, «які быў побач у самых ізаляваных прасторах» і «ня зьмяніў сабе, бо газэта, напэўна, магла б нешта выдаваць, што друкавалі б, але наўрад ці б чыталі»[35].
Remove ads
Узнагароды
- Дыплём Берасьцейскана аблвыканкама «За канструктыўны падыход да асьвятленьня розных сфэраў жыцьцядзейнасьці рэгіёну» (2010)[36].
- Прэмія старшыні Берасьцейскана аблвыканкама «За актыўную журналісцкую пазыцыю» журналісткі Жанны Сідарук (2011)[37], якая перадала яе сям’і актывіста Івана Стасюка, затрыманага напярэдадні акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» й арыштаванага на 10 сутак за дробнае хуліганства й непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі[38].
- Дыплём за першае месца ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае расьледаваньне й зваротная сувязь з чытачамі» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)»[39].
- Дыплём трэцяй ступені ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газэта 2015», арганізаванага Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмэдыі»[40].
- Перамога ў намінацыях «Найлепшая рэгіянальная газэта году», «Найлепшае журналісцкае расьследаваньне» (Людміла Селех і Ала Вёрстава), «Найлепшая сацыяльная акцыя году» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газта 2018», арганізаванага Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмэдыі»[41].
- Перамога ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае расьследаваньне й зваротная сувязь з чытачамі» (Хрысьціна Галавійчук за сэрыю матэрыялаў пра галадаючых братоў), «Адукацыя й культура» (Ірына Шаціла, «За свой счёт закупил антисептики»), «Беларуская мова» (Марыя Маляўка, за сэрыю матэрыялаў «Мова перамен») конкурсу «Найлепшае рэгіянальнае мэдыя» Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмэдыі» ў 2020 годзе[42][43].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads