Броды (Барысаўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бро́ды[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Мсьціскага сельсавету. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 140 км ад Менску.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з канца 18 стагодзьдзя. У 1800 годзе вёска ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні, 11 дамоў, 61 жыхар, шляхецкая ўласнасьць. У першай палове 19 стагодзьдзя ва ўладаньні І. Сьлізеня. У 1884 г. пачала дзейнічаць царкоўна-прыхадзкая школа (у 1890 вучыліся 18 хлопчыкаў), ператвораная ў 1912 годзе ў аднаклясную народную вучэльню. У 1897 г. 43 двары, 291 жыхар, капліца, у Мсьціскай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 г. 59 двароў, 392 жыхары[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 56 жыхароў
  • 2008 год — 58 жыхароў, 28 двароў[2]
  • 1999 год — 79 жыхароў

Агульныя зьвесткі

Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна, на захадзе — яе прыток р. Мажніца. На поўдні мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы БарысаўБягомель.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads