Броннае (Рэчыцкі раён)
вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бро́ннае[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Жмураўскага сельсавету.



Remove ads
Геаграфія
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай
Ці не найраней Броннае (Bronne) згаданае ў інвэнтары Рэчыцкага староства 1738 году, калі яго адміністратарам быў пан Крыштаф Францішак Пацэвіч. У вёсцы налічвалася 12 двароў, а гаспадарамі іх выступалі Апанас Гапоненка, Восіп Сергіенка, Аляксей Кузьменка, Хведар Яўсеенка, Міхаіл Гапоненка, Васіль Гапоненка, Піліп Гапоненка, Васіль Апанасенка, Данка Дрыбянец зь Дзянісам, Сяргей Грышчанка, Іван Давыдзенка, Філон, Лявонаў сын[2].
У люстрацыі падаткаў Рэчыцкага павету 22 лютага 1773 году пра Броннае паведамляецца, што ў паселішчы было 22 двары (×6 — каля 132 жыхароў). Да папярэдне названых прозьвішчаў гаспадароў далучыліся Міхедзёнак, Баброўнік, Дзямчонак, Гараёнак, Дзянісенка, Заяц, Карнееў, Коваль. З усіх двароў разам выбрана 208 злотых[3]. На 1775 год, як засьведчана ў падатковым тарыфе, у вёсцы Броннае налічвалася 24 дымы[4].
Згодна з крыніцай пад назвай «Opisanie osiadłosci starostwa sądowego Rzeczyckiego» 1789 году, жыхары 30 двароў вёскі Броннае, якая за мілю ад павятовай Рэчыцы над ракою Дняпро і на мяжы з Расеяй, агулам выплачвалі 1192 злотых і 13 грошаў[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Броннае — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. Паводле расейскай рэвізіі 1795 году, Броннае ў складзе Рэчыцкага староства дажыцьцёва належала графу Юзафу Юдыцкаму, генэралу-лейтэнанту Княства Літоўскага[7].
У парэформавы пэрыяд Броннае адміністрацыйна належала да Засьпенскай воласьці.
На 1909 год у вёсцы Броннае налічвалася 193 двары з 1269 жыхарамі[8].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Броннае, аднак, у складзе Засьпенскай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
