Брусы (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брусы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1848 вёска маёнтак Вузла Вялейскага павету Віленскай губэрні, уласьнасьць графа К. І. Тызэнгаўзу, 27 двароў, 249 жыхароў. У 1868 годзе у вёсцы 20 двароў, 278 жыхароў. З 1875 году ў вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 23 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. У 1904 годзе вёска, 469 жыхароў і выселкі, валоданьне памешчыкаў Пшаздзецкіх, 10 жыхароў, у складзе Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. У 1908 годзе у вёсцы 26 двароў, 480 жыхароў.
У Першую сусьветную вайну ў ваколіцах вёскі праходзіла лінія фронту. Тут разьмясціліся салдаты расейскай арміі, склады з боепрыпасамі і прадуктамі харчаваньня. 18—28 сакавіка 1916 году адбываліся баі Нарачанскай апэрацыі войскаў расейскіх армій, у час былі ўжыты атрутныя газы. 2-я расейская армія панесла значныя страты, толькі каля вёскі пахавана 700 расейскіх салдат.
З 1921 года вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. Побач знаходзілася вартоўня Брусы, 7 жыхароў.
З 12.10.1940 г. да 23.12.1965 г. вёска — цэнтар Брусоўскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей БССР, з 01.10.1973 г. у Узьленскім сельсавеце, з 23.03.1987 у Сваткаўскім сельсавеце.
У верасьні 1943 г. войскі нацысцкай Нямеччыны цалкам спалілі вёску, забілі 22 жыхары. У цэнтры вёскі пахаваны 41 жыхар вёскі Брусы, Лужы, Заазер’е і хутару Гаць, якіх 27.09.1943 г. забілі нацысцкія вайскоўцы (у 1981 годзе на магіле пастаўлены помнік). За 2,5 км на паўночны захад ад вёскі каля аўтамабільнай дарогі Мядзел—Вялейка пахаваныя 10 жыхароў з хутара Бароўка, якіх 13.07.1943 г. расстралялі, а потым спалілі вайскоўцы карных атрадаў (у 1975 г. на магіле пастаўлены абэліск).
Пасьля вайны Брусы адбудаваны. У 1948 годзе вёска тэлефанізаваная, у 1949 годзе створаны калгас «Сьцяг Перамогі». З 1954 годзе ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 г. цэнтар — вёска Сваткі), з 1994 г. у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 году ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).
Remove ads
Насельніцтва
Інфармацыя для турыстаў

З вёскі Брусы гміны Мядзел Пастаўскага павету паходзіць дуда канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Так як і многія беларускія дуды, інструмэнт захоўваецца ў Летувіскім нацыянальным музэі ў Вільні. На выставах дуда пазначаецца музэем, як дуда з «Усходняй Летувы»[5]. Аднак у музэйным пашпарце (LNM EM 94) сапраўднае паходжаньне ўжо пазначанае.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads