Буразь

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бу́разь[2]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 3 км на поўдзень ад Запясочча. Буразь уваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Да 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці, а затым Тураўскага раёну, у 1962 годзе ўвайшла ў склад Жыткавіцкага раёну.

Зь ліпеня 1941 году па 5 ліпеня 1944 году вёска была акупаваная нямецкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1924 год — вёска: 52 двары, 262 жыхары; 1994 год — вёска: 87 двароў, 196 жыхароў; 1999 год — 193 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 183 жыхары, 90 двароў[3]; 2009 год — 154 жыхары[4]; 2018 год — 132 жыхары, 64 жылых і 16 нежылых двароў[1]

Вуліцы

Вуліцы: Ленінская, Набярэжная, Паркавая, Піянэрская, Сялянская, Цэнтральная.

Асобы

У вёсцы жыве Кацярына Блоцкая, яна ведае вельмі шмат песень Тураўшчыны і сьпявае на палескай мове.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads