Запясочча
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запясо́чча[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), на захад ад Турава. Запясочча ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Ранейшая назва — Заяцельле-Запясочча.
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Да 17 ліпеня 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці, а затым Тураўскага раёну. З 1931 году да 16 ліпеня 1954 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Запясоцкага сельсавету Тураўскага раёну, з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3]. З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Гомельскай вобласьці[4].
Да Другой сусьветнай вайны ў Запясоччы налічвалася каля 300 двароў, пражывала 1200 чалавек. У першыя дні свайго гаспадараньня ў раёне захопнікі, разьюшаныя ўпартасьцю мясцовых жыхароў у абароне Турава, у жніўні 1941 году спалілі вёску — больш за 250 хат, расстралялі семдзясят чалавек. Запясочча занесена ў жалобны сьпіс загінуўшых вёсак у Хатыні.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 708 жыхароў, 145 двароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1071 жыхар, 214 двароў[a]; 1941 год — 1200 жыхароў, 300 двароў; 1994 год — 946 жыхароў, 380 двароў; 1999 год — 917 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 826 жыхароў, 343 двары[5]; 2009 год — 750 жыхароў[6] (перапіс); 2018 год — 744 жыхары, 303 жылых і 70 нежылых двароў[1]
Інфраструктура
Зьяўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».
Вуліцы
Вуліцы: Дэпутацкая, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камуністычная, Касманаўтаў, Кастрычніцкая, Лугавая, Моладзевая, Набярэжная, Новая, Першамайская, Піянэрская, Перамогі, Савецкая, Савецкі завулак, Садовая, Тураўская, Чырвонаармейская, Школьная.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads