Бука (імя)
мужчынскае асабовае імя (Bugo) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бука, Бук, Буга, Бок — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бука або Буга, пазьней Бок (Bucco, Bugo, Bock) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -буг- (-бук-) паходзіць ад бургундзкага buga 'лук'[2] або ёсьць скарочанай формай (гіпакарыстыкам) асновы -бург- (-борг-)[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Букель, Бугень (Букень), Бугар (Богар). Адзначаліся германскія імёны Bukilo, Bugen (Bukin), Buger (Boger).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Buklo (Bukiel)[4].
У Прусіі бытавалі імёны: Bugenne[a] (1388 год)[6], Bugist[6], Bukilin / Bukelin[b] (1398 год)[7]. У 1598 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Abrahamus Bock, Regiomontanus Borussus, у 1610 годзе — Antonius Bock, Regiomontanus Borussus, у 1623 годзе — Reinholdus Bock, Regiomontanus Borussus… David Bock, Regiomontanus Borussus[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: две селци у Берестьи… да Ивашково Букгино (1440—1492 гады)[9]; Миколаи Буковичъ (1528 год)[10]; Dabko Bukiewicz (27 ліпеня 1553 году)[11]; Андрей Буковичъ (1563 год)[12]; Simko Bukowicz (1563 год)[13]; Sczepan Bukowicz… Mikłasz Bukowicz (2 траўня 1558 году)[14]; Ярошъ Боговичъ… Василь Боговичъ (1566 год)[15]; Станиславъ Боковичъ (1567 год)[16]; wies Powtoswory… Andrej Buk; Jan Buk (30 сьнежня 1598 году)[17]; Bugiewicz… Bukowicz (1671—1681 гады)[18]; Dziemid Buka, pryhonnik. Brat Chodor (1722 год)[19]; Wieś Krakupowo. Roman Buka, Apanas Buka, Tymoch Buka (1765 год)[20][c].
Remove ads
Носьбіты
- Пётар Бук — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[43]
- Мікалай Букавіч — судэраўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Афанас, Філіп і Мікалай Букі — жыхары вёскі Вараксіна (каля Себежу), якія ўпамінаюцца ў 1742 годзе[44]
- Сямён, Дарафей, Ясь і Якуб Букі — жыхары вёсак Угоды і Ясева (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1781 годзе[45]
Богі (Bog) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[46].
Букі (Buka) — прыгонныя з ваколіцаў Еўя, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[47].
Букі (Buko) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[48].
Букевічы (Bukiewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[49].
Буговічы (Bugowicz) гербу Габданк — літоўскі шляхецкі род[50].
Бакевіч (Bokiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[51].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Букішкі ў Віленскім павеце[52].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе хутар Букаўшчына, на гістарычнай Віленшчыне — вёска Букішкі.
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Bugin[5]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Buccillin, Buccellin[5]
- Таксама:
- Букан: Букановічы (Bukonowicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[21];
- Богут, Богат (адзначалася старажытнае германскае імя Bokat[22]): Jan Bogut… Stefan Bugieda (1745 год)[23], Богат (Bogat) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[24];
- Богша, Бокша: Лазар Богша — полацкі майстар-ювэлір XII ст.; Andrzey Boksza (4 красавіка 1657 году)[25], Соф'я, Тэафіл і Станіслаў Бакшэвічы (Bokszewicz) — уладальнікі гаспадарак у Павяжжы каля Куцавічаў на 1933 год[26];
- Бугвід: Лавринъ Буквидовичъ бояринъ ковенскій (28 сакавіка 1523 году)[27], Tadeusz Bugwid… Michał Bogwid (9 лютага 1791 году)[28];
- Богвіл, Буговіл: людеи на име Стерковичовъ и земль пустовских у в Оникъштенском повете… Буквилъ Кголмоновичъ (4 красавіка 1525 году)[29], Богвілы (Bogwił) гербу Бокій — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[30], Bugowił (1913 год)[31];
- Бокільт (адзначалася старажытнае германскае імя Bochild[32]): чоловека Бокильта (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[33];
- Буконт, Букунт, Баконт (адзначалася германскае імя Boegunde[34]): Миколаи Буконтовичъ[35], Станиславъ Буконтовичъ[36] (1528 год), Bukunt (1815 год)[37], Баконты (Баканты) — літоўскі шляхецкі род[38];
- Бокард (адзначалася старажытнае германскае імя Buccardus[39]): Бокарды — літоўскі шляхецкі род[38];
- Богнар (адзначалася старажытнае германскае імя Bagnerus[40], у Чэхіі адзначалася імя Bognar[41]): Багнаровічы (Bognarowicz) гербу Вянява — літоўскі шляхецкі род[42]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads