Бушман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бушман, Бусман (Босман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Босман, Бусман або Пусман (Bosman[1], Bussman, Pussman) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бус- (-бос-) (імёны ліцьвінаў Бушка, Бушыла, Бусінь; германскія імёны Buske, Busilo, Buosin) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[3] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[4], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6]. Апроч таго, існуе германскае прозьвішча Бушман (ням. Buschmann, анг. Bushman), утворанае ад германскага прозьвішча Буш (ням. Busch, анг. Bush), якое звычайна выводзяць ад германскага слова з значэньнем 'гушчар, зарасьнік'[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пустовщины в Слонимском повете въ Ерутичох… а Бусмановщину (11 красавіка 1516 году)[8]; землю на имя у Бусмановщину… напротивку Бусмановщины (3 кастрычніка 1516 году)[9]; земли пустыи Городеньского ж повета… Бушмоновщына (18 верасьня 1517 году)[10]; Миколай Босмановичъ (1567 год)[11]; od P. Busmana (1690 год)[12][a].
Remove ads
Носьбіты
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads