Буш

прозьвішча (Bush) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Буш (Бус, Бусь, Буза, Бузь), Буша, Бош — мужчынскае імя і прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Боса, пазьней Буc, Буса або Буш (Boso, Boos, Busse[1], Buoso[2], Buss[3], Busch[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бус- (-бос-) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[6] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[7]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Бушка (Буска, Босіка), Бушыла (Бусіл, Бузель), Бусінь, Бушман. Адзначаліся германскія імёны Buske (Buschke, Bosico), Busilo (Büschel), Buosin, Bussman[a]. Апроч таго, існуе германскае прозьвішча Буш (ням. Busch, анг. Bush), якое звычайна выводзяць ад германскага слова з значэньнем 'гушчар, зарасьнік'. Ад гэтага прозьвішча з дапамогай асновы -ман- утварылася прозьвішча Бушман (Buschmann, Bushman)[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bosza (Posz, Posza), Pusołt (< Busolt)[9]. Апроч таго, у Польшчы бытавала імя Буш: Bus (1398 год), Busch (1440 і 1455 гады)[10].

У Прусіі бытавалі імёны: Buse / Busse (10 жніўня 1299 году[11] і 1419 год)[12], Busgede / Bosegede (1419 год)[12]. У 1624 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Ludovicus Bußwaldt, Lieb-Mülensis Borussus[13].

Імя Буша бытавала ў Ноўгарадзе: Буша (1539 год)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mertin Busch eime schiffmanne (1404 год)[15]; боаринъ его Иванъ Боша (Ніканаўскі летапіс)[16]; в Сомъникахъ… Митько Бошевичъ — служба, Петрецъ Бошевичъ — служба, Микя Бошевичъ — служба (сьнежань 1534 году)[17]; Василий Бусичь (1552 год)[18]; co Narusz z Buszom trzymali (1554 год)[19]; Bosz Szymkow… Iwassko, Busz a Onikiey Przelieikiewiczy (1558 год)[20]; село Пужичи… Гапонъ Бушичъ (1566 год)[21]; Joël Busch, Lithuanus (1594 год)[22]; Krzysztof Buszewicz za ojca swego po kozacku (1621 год)[23]; na miejscu… K[on]d[ra]ta Busiewicza (1667 год)[24]; Buza… Buziewicza… Buzowa (1671—1681 гады)[25]; jm. p. Busz[26], Mikołaj Busz[27], jmp. Krzysztof Busz[28] (1690 год); na jchmcw panów… Antoniego Busza (10 лютага 1722 году)[29]; honestis Christophoro Bus (1742 год)[30]; Busowszczyzna… Buszyszki (1744 год)[31]; Stanisław Busz (4 кастрычніка 1765 году)[32]; Piotr Bouszewicz (1797 год)[33]; Andrzej Bosz (1831 год)[34][b].

Remove ads

Носьбіты

Бушы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[45] і касьцёла ў Крывічах на 1853 год[46].

Бушы (Busza) — прыгонныя зь вёскі Вянцэвічаў (каля Сьвіру), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[47].

Бушы гербаў Бушлер і Ясеньчык[48][49] — літоўскія шляхецкія роды[50].

Бушы гербаў Асарыя і Ясенчык — літоўскія шляхецкія роды[51].

Бус (Bus) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Кобрыню[52].

Буш (Busz) і Бушэвіч (Buszewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[53].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Бусы каля Кельмаў і маёнтак Бушышкі ў Жамойцкім старостве[54].

У XVI ст. існаваў маёнтак Бушавічы (Бушевичи) у Жамойцкім старостве[55].

На 1906 год існавалі фальварак Бушава і сяліба Бусава ў Лепельскім павеце, вёска Бушы ў Рэжыцкім павеце, а таксама вёска Бушаўка ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[56].

На 1910 год існавала лясная вартоўня Бушава ў Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[57].

На гістарычнай Полаччыне існуюць вёскі Бушава і Бусава, на гістарычнай Аршаншчыне — Бушоўка. Назву Бушаўка маюць вёскі на гістарычнай Рэчыччыне.

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама адзначаліся германскія імёны Boshart (Bos-hart)[6], Bosochind (Boso-chind)[7], Bosogast (Boso-gast)[7], Bosoldt (Bos-oldt)[6]
  2. Таксама:
    • Бушмін: Жданъ Бушминъ (6 ліпеня 1601 год)[35]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads