Бушка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бушка (Бусека, Бушэйка), Буска (Бозейка, Босіка, Боська) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Босіка, пазьней Бусэка, Буска або Бушка (Bosico, Buseke[1], Buske[2], Buschke[3]) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -бус- (-бос-) (імёны ліцьвінаў Бушыла, Бусінь, Бушман; германскія імёны Busilo, Buosin, Bussman) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[6] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бушка паходзіць ад гоцкага buska 'цялеш'[5].

Імя Бушка гістарычна бытавала ў Польшчы: Buszco / Busco (1404 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Buseke (29 верасьня 1379 году[9])[10]; Busekindorfe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[11]; Busko (Хроніка Віганда)[12]; Walmundt Buschken son (23 красавіка 1398 году)[13]; Walimund Buschken son[14], Walimund, filius Bosken[15], Walmund filius Bussky[16][17] (12 кастрычніка 1398 году); ad curiam Gedeghinnen, que nunc Bussike dicitur (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[18]; князю Юрю Михаиловичу братня Анъдреевая доля… Бушкевичи (1440—1492 гады)[19]; мещане Мозырские… Иванъ Босиковичъ (1552 год)[20]; Bosko Bondar (2 траўня 1558 году)[21]; szl. Jan s. Pawłow Buskowicz (14 траўня 1569 году)[22]; село Вишневъ… на другой волоце Данко Бушко, въ него сыновъ два, на име Андрей, Данило Данковичъ (18 жніўня 1591 году)[23]; Oniszko Buszko (13 кастрычніка 1591 году)[24]; Andrzeia Bozeyka (26 траўня 1645 году)[25]; Богдань Бушко (1649 год)[26]; Fiedor Buszeyko… Illasz Busieyko… Lewon y Adam Buszeyki… Lewon Buszeyko… Lewon Busieyko (30 чэрвеня 1652 году)[27]; Maciey Buskiewic z Żoną y Synem komornica (1673 год)[28]; Iwan Busko (28 сьнежня 1778 году)[29]; Chwedor Boszko (30 студзеня 1779 году)[30]; Mikołay Boszko (15 сакавіка 1794 году)[31]; Antoni Buszejko (1801 год)[32].

Remove ads

Носьбіты

Бушкевічы (Buszkiewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету (ваколіцы Жыжмараў)[36].

Бусковічы (Buskowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[37].

Бушка (Buszko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38].

Буске (Buske), Бушка (Buszko) і Бушкевіч — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[39].

На 1903 год існавала вёска Бушкішкі ў Панявескім павеце Ковенскай губэрні[40].

На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Бушкі, на гістарычнай АршаншчынеВялікае Бушкава і Малое Бушкава, на гістарычнай АшмяншчынеБушыкі, на гістарычнай ВіцебшчынеБоськава.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads