Быч (Гомельская вобласьць)
вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Быч (з 30 ліпеня 1964 году — Акцяброва[a]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Бычанцы. Уваходзіць у склад Ліцьвінавіцкага сельсавету Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Кармы, за 120 км ад Гомля; за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), каля аўтамабільнай дарогі Крычаў — Бабруйск.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Быч упамінаецца ў XVII стагодзьдзі як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Быч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1884 год вёска была цэнтрам воласьці. Пазьней падзялілася на 2 вёскі: Старая Быч і Новая Быч. У 1893 годзе ў Новай Бычы адкрылася расейская школа.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старая і Новая Быч абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёскі разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Старую і Новую Быч вярнулі БССР, дзе з 20 жніўня 1924 году Старая Быч стала цэнтрам Старабычанскага сельсавету Кармянскага, з 25 сьнежня 1962 году Рагачоўскага, з 6 студзеня 1965 году Чачэрскага, з 30 ліпеня 1966 году Кармянскага раёну, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. На 1930 год працавалі 3 вятракі, кузьня.
На 2004 год у Бычы было 239 гаспадарак.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 455 чал. у Новай Бычы і 582 чал. у Старой Бычы
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 565 чал.[1]
Інфраструктура
У Бычы працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, пошта.
Забудова
Плян Бычы складаецца з падзеленых ракой 2 частак: паўночнай (да простай шыротнай вуліцы далучаюцца 3 завулкі і невялікая дзялянка забудовы на захадзе) і паўднёвай (амаль простай, блізкая да шыротнай арыентацыі вуліцы). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная сядзібнага тыпу.
Асобы
- Уладзімер Міроненка (нар. 1942) — беларускі матэматык
Заўвагі
- Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads