Бярозаўка (Прапойскі раён)
вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́заўка[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVII стагодзьдзя. У 1635 годзе абруб Паўлава Бярозаўка ў Благавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павету Рэчы Паспалітай, дзяржаўная ўласнасьць[3]. У 1708 г. падчас Вялікай Паўночнай вайны ў данясеньні камандуючага корпусам расейскай арміі Боўра Пятру I паказваецца в. Бярозаўка[4]:
Сего сентября 27 дня в пути, не дошед вёски Берёзовки, получилъ ваш царского величества указ через Масора Чирикова, И пришёл в тое вёску Берёзовку, и стал промеж вёсак Берёзовка и Улуки. И сей ночи переберязь реку Проню, пойду до указанного места…
У 1742 годзе налічвалася 13 гаспадарак. У 1765 годзе — вёска (5 двароў, у якіх ніхто ня жыў), дзяржаўная маёмасьць у Прапойскім старостве. У 1769 годзе 7 двароў, 9 жыхароў. Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1786 годзе ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, уласнасьць памешчыка. У 1858 годзе 61 двор, 297 жыхароў. У 1880 годзе 70 двароў, 352 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарствам. У 1897 годзе 105 двароў, 712 жыхароў, у Даўжанскай воласьці Чэрыкаўскага павету. Меліся школа граматы і карчма. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1907 годзе школа граматы ператворана ў земскую, якая разьмясьцілася ў наёмным памяшканьні. У 1909 годзе 112 двароў, 827 жыхароў. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губэрні РСФСР, з 1924 году ў Прапойскім (з 23 траўня 1945 году Слаўгарадзкім) раёне Магілёўскай акругі БССР[3].
Перад вайной у вёсцы жыло 402 чалавекі[5].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 году імі было спалена 136 двароў (са 141 да вайны), забіта 12 жыхароў[5]. На вайне загінула 134 жыхары вёскі.
Remove ads
Геаграфія
Геаграфічна вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Прапойску, за 67 км ад Магілёва, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў[3].
На адлегласьці прыкладна 2 км ад Бярозаўкі працякае рака Проня. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе зь лесам, працякае ручай — прыток р. Проні. Транспартная сувязь па дарозе празь в. Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па трасе Прапойск — Чэрыкаў.
Remove ads
Насельніцтва
Вытворчасьць
У вёсцы знаходзіцца фэрма па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, зернесушыльны комплекс.
Рознае
У вёсцы дзейнічае Бярозаўскі вучэбна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы садок — школа», дырэктар — Тацяна Гарэлікава. Таксама ў населеным пункце працуюць клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленьне й крама.
У вёсцы знаходзіцца мэмарыял у памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads