Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат
харчовае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1978 году ў якасьці «Бярозаўскага мясакамбінату» (Берасьцейская вобласьць).
На 2023 год улучаў кансэрвавы, каўбасна-кулінарны і мясатлушчавы цэхі магутнасьцю 100 000 слоікаў, 25 тонаў каўбасы і 120 тонаў мяса за зьмену адпаведна, а таксама лядоўню на 4400 тонаў і хлебабулачную пякарню магутнасьцю 350 кг вырабаў за зьмену. Дапаможныя збудаваньні ўлучалі аміячна-кампрэсарны цэх і кацельню, а таксама 7 участкаў: рамонтна-мэханічны і рамонтна-будаўнічы, электраўчастак, кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі (КВПіА), ацяпленьня і вэнтыляцыі, водазабесьпячэньня і водаадвядзеньня, аўтатранспартны. Сярод іншага, у Баранавічах дзейнічаў вытворчы цэх. «Бярозаўскі МКК» вырабляў мясныя кансэрвы і паўфабрыкаты, каўбасы і корм для жывёлаў, булкі і хлеб, а таксама бляшанкі[5]. На прадпрыемстве дзейнічала праграмная плятформа «Гедымін:Мясакамбінат» на 150 аўтаматызаваных працоўных месцаў, якая злучала ў сабе перадзабойную базу, цэхі і маркіроўку вырабаў[6].
Remove ads
Збытавая сетка
На 2023 год фірмовы гандаль «Бярозаўскага МКК» ахопліваў 26 уласных крамаў «Мясны сьвет», зь іх 10 у Бярозе і 3 у Баранавічах, па 2 у Берасьці і Івацэвічах, па адной у Менску і Магілёве, Белаазёрску і Дарагічыне, Камянцы і Косаве, Пружанах і Новых Засімавічах, а таксама ў Блудні[7]. У сталіцы Расеі дзейнічала збытавое прадстаўніцтва[8].
Вырабы
На 2023 год «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» вырабляў:
- вараную і варана-вэнджаную, паўвэнджаную і субпрадуктную, сыравэнджаную і сыравяленую каўбасу;
- сасіскі і сардэлькі;
- брэзаолу і палачкі, суджук і чыпсы зь ялавічыны, вяндліну і грудзінку, кумпяк і лапатку, паляндвіцу і філе, шыйку і шынку са сьвініны[9];
- смалец і шпік;
- крылы і тушкі куранятаў, бужаніну і бэкон, рулет і рульку, руляду і рэбры, а таксама шчакавіну са сьвініны[10];
- мясную выразку і катлеты, катлетнае мяса і рагу, фарш і шашлык[11];
- пяльмені «Сябрукі»;
- 53 найменьні стэрылізаваных кансэрваў, у тым ліку з індычкі, качкі і кураня ў соўсе, тушанай каніны і 14 з тушанай ялавічыны, тры зь ялавічыны ў соўсе і адно ў булёне, гуляш зь ялавічыны і кашы зь мясам, а таксама паштэты[12];
- вяндлінныя пастэрызаваныя кансэрвы, у тым ліку зь ялавічыны;
- 17 найменьняў кармоў для катоў і сабак;
- мармуровыя стэйкі зь ялавічыны[13].
Remove ads
Мінуўшчына
У лістападзе 1972 году ў Бярозе (Беларуская ССР) пачалі ўзводзіць мясакакамбінат паводле праекту Менскага аддзяленьня «Лендзіпрамясамалпраекту». Пад камбінат адвялі 20,2 гектараў зямлі. У 1975 годзе набылі халадзільнік на 4000 тоны мяса. У 1976 годзе запусьцілі мясатлушчавы цэх магутнасьцю 120 тона мяса за зьмену і 2-ю чаргу халадзільніка на 400 тонаў мяса. У 1977-м дабудавалі мясаперапрацоўчы цэх з выпускам 15 тонаў каўбасы за зьмену і 20 тонаў паўфабрыкатаў і фасаваных вырабаў пры агульнай магутнасьці 45 тонаў перапрацаванага мяса ў зьмену. 16 сакавіка 1978 году міністар мясной і малочнай прамысловасьці СССР С.Ф. Літвінаў падпісаў Загад № 9 аб увядзеньні ў эксплюатацыю «Бярозаўскага мясакамбінату» магутнасьцю 120 тонаў мяса і 15 тонаў каўбасы ў зьмену зь лядоўняй на 4400 тонаў[14].
У 1978 годзе дабудавалі кансэрвавы завод магутнасьцю 100 000 слоікаў за зьмену, зь іх 20 000 тубаў вяндлінных пастэрызаваных кансэрваў, зь лядоўняй на 500 тонаў, а таксама літаграфскі цэх. Пасьля гэтага прадпрыемства пераўтварылі «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат». У наступныя гады ўзьвялі страўню і пункт аховы здароўя, цяпліцу і 2 інтэрнаты, аздараўленчы летнік «Бярозка» і 12 жылых шматкватэрных дамоў для працаўнікоў камбінату[14]. На 1996 год «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» выпускаў мяса і субпрадукты, каўбасы і паўфабрыкаты, стэрылізаваныя кансэрвы і пастэрызаваную вяндліну, харчовы тлушч і сухі корм, а таксама скураную сыравіну[15].
У траўні 2001 году «Бярозаўскі МКК» пераўтварылі ў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства. У 2002 годзе адчынілі хлебабулачную пякарню магутнасьцю 350 кг вырабаў у зьмену. 29 сьнежня 2003 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. У наступныя гады стварылі сетку ўласных фірмовых крамаў у Белаазёрску і Берасьці, Бярозе і Дарагічыне, Івацэвічах і Кобрыні, Косаве і Пружанах. Сярод іншага, у Бярозе налічвалася 3 ўласныя фірмовыя крамы і 3 павільёны[14].
Кіраўнікі
- Уладзімер Жуковіч (са сьнежня 2000 году)[14]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads