Вадовічы
вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадо́вічы[2] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юравіцкага сельсавету.
Да 2013 году вёска была ў складзе Бярозаўскага сельсавету[3].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Паселішча ці не ўпершыню згаданае ў апісаньні Мазырскага замка 1552 году[4]. У ім засьведчана, што «села Олексичи а Оводовичи» належалі да Загальскай нядзелі[b] Мазырскай воласьці, выконвалі плацёжныя павіннасьці ды розныя работы на карысьць замку. Жыхарамі гэтых сёлаў былі Тацко Батурыч, Іван Гапонавіч, Несын Зеляновіч, Іван Рэвяка, Карп Дзьмітрыевіч, Сянько Хількевіч, Сірош, брат яго, Яско, брат яго, Хрол Прыхожы, Іван Ліцьвін, Грын Курыловіч, Мішко Багданавіч, Антон Мацоўчыч, Лукаш Прыхожы, Юрко Цімонавіч, Кандрат Хамяновіч, Ігнат, брат яго, Сянько, брат яго.
«Дани з них 4 кади и ведро, тивунщины великое и малое 3 ведра, за тивунщиною 2 гроши, приставка а кузня ведро меду, за вощила 7 грошей, за 7 хлебов 3 гроши, за 2 кур грош сокольничого 2 гроши, бобровничого 15 грошей, выкоту 12 гроши, серебра 2 коп гроши, за 7 бобров 5 коп грошей, за 2 куницы 12 грошей, за пол куницы 3 гроша, воловництва пол 7 гроша, намерных 2 гроши, овса 2 ведра; а в слободе до двух лет 75 грошей, а меду пол 3 ведра, а в пустее 2 ведра меду и 40 грошей; всего: 4 кади, 7 ведер, камени 1, 9 коп и 8 грошей и пол гроша…


Зь сярэдзіны 1560-х гадоў Вадовічы — у складзе Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пасьля падпісаньня акту Люблінскай уніі ўлетку 1569 года — Менскага ваяводзтва ВКЛ. 10 (20 ліпеня) 1568 году «…тые села Оводовичи и Олекшичи, в которых ест служоб[c] деветнадцат и пол…» падараваныя каралём Жыгімонтам Аўгустам у якасьці лену[d] зямянам Філону, Паўлу, Кандрату, Сямёну, Іосіфу, Філіпу Круневічам, замест страчаных на карысьць пана Філона Кміты маёнткаў у ваколіцах Чарнобыля[8].
Пазьней прывілеем караля Стэфана Баторыя ад 25 лютага 1585 года дзьве часткі Вадовічаў і Алексічаў, што засталіся ад памерлых без нашчадкаў «мужсъкого рожаю»[e] Кандрата і Ёсіфа Круневічаў, аддадзеныя пану Давыду Есману[9].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вадовічы — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[10].
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вадовічы ў складзе Юравіцкай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[11].
Remove ads
Заўвагі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads