Вайдзіка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайдзіка (Вадэйка, Вайдзейка) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вадзіка (Vadiko) і Вайтке (Weidtke[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[3] або ад асновы -від- (-вайд-)[4].

У Прусіі адзначалася імя Вадыка (Вайдзіка): Wadicke / Waydico (1540 год)[5]. У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Woidke, Tilsensis Prutenus[6]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Woidtke[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи Виленского повета Рудоминское волости… а Воидика а Янка Нонелевичовъ (26 лістапада 1506 году)[8]; Упитское волости… землю на имя Воидеиковщину (9 чэрвеня 1517 году)[9]; Иванъ Михаиловичъ Воидиковичъ (1565 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

На 1904 год існавала вёска Пусташ Вадзекаўшчына (Вадзякоўшчына) або Шаркі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[12].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads