Відзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Відзейка (Відыка), Ведзейка (Ведзік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Відэка, Відыка або Вэдэка (Wideke[1], Vidike[2], Widike[3], Wiedeke, Wiedicke[4], Wedeke) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6].

Адпаведнасьць імя Відзейка германскаму імю Wiedek (Wedeke) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

У Прусіі бытавала імя Відэка: Wydeke (1413 і 1426 гады)[8]. У 1642 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Wedeke, Angerburgensis Prussus, у 1643 годзе — Andreas Wedike, Angerburgensis Borussus, у 1645 годзе — Martinus Wedike, Angerburgensis Borussus[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгедивилу у Медницех чоловекь Видеико (1440—1492 гады)[10]; Видейко (1449—1485 гады)[11]; попъ рожественскыи Наоумь Ведеико (6 верасьня 1507 году)[12]; Видейковичи (27 студзеня 1524 году)[13]; Васюл Видеикович… Кгинбут Видеикович… Кирконт Видеикович (1537—1538 гады)[14]; Миколай Видейковичъ (5 красавіка 1539 году)[15]; подданый господарьский Одельский Васко Видейковичъ (9 кастрычніка 1539 году)[16]; Macziei Wiedzik (1563 год)[17]; панъ Стефанъ Видейко (18 ліпеня 1667 году)[18]; Dawid Wideyko (1 студзеня 1676 году)[19]; Krzysztof Wideyko (1690 год)[20]; B. Wideyko (каля 1700—1702 гадоў)[21]; magistro Widykiewicz (14 сакавіка 1706 году)[22]; magistro Stephano Widykiewicz (24 красавіка 1710 году)[23]; pater Stephanus Widykiewicz, pater conventus Pinscensis (1737 год)[24].

Remove ads

Носьбіты

Відэйкі (Widejko) — прыгонныя зь вёскі Пустэльні (каля Камаяў) і ваколіцаў Аліты, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26].

Відэйкі (Widejko) гербу Лебедзь[27]літоўскі шляхецкі род[28].

На 1905 год існаваў фальварак Відзікі ў Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні[29], на 1906 год — фальварак Відзікі ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[30].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Відзейкі, на гістарычнай АшмяншчынеВідэйкаўшчына.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads