Вайдзіла (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайдзіла (Вайдзіл, Вадзела), Вайдыла (Вайдыл, Вадыла), Вайдэла (Вайдэль, Вайтыль, Вайцюль), Вэйдэль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Вадзіла, Вадзела, Вадзель або Ваціла (Wadila, Wadelo, Wadel[1], Watilo) і Вайдэль (Weidel[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Войдаўт, Вэйдэр, Вейдман; германскія імёны Weidelt, Weidher, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[4] або ад асновы -від- (-вайд-)[5].

Адпаведнасьць імя Вайдула старажытнаму германскаму імю Waido (з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -л-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

Імя Вайдзіла гістарычна бытавала ў Польшчы: Woydilo (1385 і 1414 гады), Voydilo (1396 год), Woydila (1473 год), Voydila (1496 год)[7].

У Прусіі бытавала імя Вадэль (Вайдзіль): Wadel / Waydil / Waytil (1385 і 1391 гады)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waydelo (29 верасьня 1379 году[9])[10]; Waytil (1379—1380 гады)[11]; Woydilo[12], Woydolo[13] (17 лютага 1387 году); Waydel (Хроніка Віганда)[14]; Woydilo[a] або Воидило[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); cum Woydylone Kussulowicz[15], Woydilo Kussolouicz[16], Woydilonem Kusolowicz[17] (2 кастрычніка 1413 году); пан Войдила (17 кастрычніка 1437 году)[18]; боярину нашому Рачку Воитиловичу (1440—1492 гады)[19]; Woydilo (29 кастрычніка 1447 году)[20]; Воидилу а Яну шесть чоловеков (9 лістапада 1449 году)[21]; Woydel (21 лютага 1457 году)[22]; Woydzilo (13 студзеня 1460 году)[23]; nos nobiles videlicet Bogdan Andreas Woydzylowyczy (1486 год)[24]; Andruszko Woydilowicz (11 студзеня 1494 году)[25]; а в Михаила Воидиловича и въ его жоны Васки… землю их отчызную, на имя Гаевищо (21 сакавіка 1499 году)[26]; люди нашы Городенъское волости… Олехна Воидиловича (1 студзеня 1519 году)[27]; Бортко Воидиловичъ (1528 год)[28]; з Упиты… Томаш Воидилович (1533—1535 гады)[29]; служба… Воидило Михновичъ (XVI ст.)[30]; Петръ Водилович… съ сынъми Воидиловыми (29 сьнежня 1552 году)[31]; села Войдиловичовъ… село Войдиловичи (1554 год)[32]; Якубова вдова Войдилина… Петръ Войдила[33], Балтромей Войдиловичъ[34], Урбань Войдиловичъ… Мартинъ Войдиловичъ[35], Янъ Войдиловичъ[36] (1567 год); Wacław Woydziłł (1621 год)[37]; dnum Woydziło (1675—1677 гады)[38]; Iacobus Woydył (1699 год)[39]; Pater admodum reverendus Valerianus Woydyłowicz (каля 1700—1702 гадоў)[40]; Józef Woydyłło (1793 год)[41].

Remove ads

Носьбіты

Войдзелі — уніяты Голдаўскай парафіі[45].

Вайдылы (Wojdyłło) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[46].

Вайцюлевічы (Wojciulewicz) і Вайдылы (Wojdyło) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[47].

Вайдыловічы — літоўскі шляхецкі род[48].

Вэйдэлі (Weidel) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[49]

Вайдзілевічы (Wojdzilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[50].

Вайдыла (Wojdylo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[51].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Вайдзілішкі (Войдилишки) у Віленскім ваяводзтве і сяло Вайдылавічы (Войдыловичи) каля Пянянаў[52].

На 1903 год існавала вёска Вадылішкі ў Расенскім павеце Ковенскай губэрні[53].

Remove ads

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads