Валаўск

вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валаўск — вёска ў Беларусі, каля канала Валаўскі, злучанага з рэчкай Батыўля. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 786 чал. (2004). Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 23 ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 223 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Тураў — граніца Ўкраіны.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле «Описанья сведецтва, вчиненого черезъ Немиру, въ справе Суриново зъ Доротичомъ, которие се на него о земъли, в того Сурина подъ Доротичомъ прошоные» (1512) Валаўскам як «дедизной и вчизной» з пач. XV ст. валодалі Давыд Валаўскі і ягоныя сыны — Булгак, Павал, Якаў Пакалеўскі, Андрэй Глушка Валаўскі, Вальнянец. У сяр. XV ст. «князь Семенъ… внявъ въ нихъ дедизну и вчизну ихъ, и далъ пану Федьку Горловичу»[1].

20 красавіка 1538 паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста траціну Валаўску атрымаў Мацей Угрыноўскі[2]. Мясьціна згадваецца ў апісаньні Оўруцкага замка (1545) пад назвай «село Веловско и Велявско», што было ў супольным валоданьні Івана і Гневаша Грынькавічаў і Багдана Сьцяжневіча[3], а таксама ў лісьце гаспадара літоўскага, Жыгімонта Аўгуста ад 16 студзеня 1551: «Земяне киевские Солтан Стецкович с братьей своею Богданом и Иваном многократно жаловали господарю его милости на князя Павла, бискупа виленского, и на всю капитулу Виленскую. Иж люде его костельные волости Убортское, стодоличане и липляне отнимають людем их велавским остров…»[4] Пад 1581 Валаўск згадваецца як «власность Ивана Шишки Ставицкого», пад 1598 — як «власность снохи Станислава Кзеновицкого — Олены Сокуровны, в части Яцька Андруского и Андрея Чертыцкого, мужей Шишок Ставицких». Да 1628 мясьціна знаходзілася ў валоданьні роду Ставіцкіх. Пазьней Валаўск у асноўным — уласнасьць Трыпольскіх. Мясьціна згадваецца ў «Скарзе польскай татарскай харугвы старадубскага маршалка, Крыштапа Літава на паноў Ляўкоўскіх і Неўмяржыцкіх ад 7 сьнежня 1685» і ў іншых актавых запісах[5].

У XVIII ст. Валаўск як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва знаходзіўся ў валоданьні езуітаў, пазьней перайшоў у дзяржаўны скарб. У 1777 вёска перайшла да біскупа віленскага Ігнація Якуба Масальскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Валаўск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У вёсцы дзейнічала царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Валаўску мелася царква, царкоўна-прыходзкая школа, 3 крамы, карчма; каля вёскі існавала аднайменная сядзіба.

Remove ads

Насельніцтва

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads