Плятына
хімічны элемэнт з атамным нумарам 78 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пля́тына (па-лацінску: Platinum ад гішпанскага "platina" "срэбра") Pt — хімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 78. Адносіцца да сямейства плятынавых мэталаў. Плятына была адкрытая Антоніё дэ Улоа (Antonio de Ulloa) у 1735 годзе ў Паўднёвай Амэрыцы, дзе яшчэ да падарожжаў Калюмба індзейцы выкарыстоўвалі гэты мэтал. У 1822 годзе вялікія радовішчы плятыны былі выяўленыя ў алювіяльных адкладаньнях гор Урала ў Расеі.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
Трапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэньняў. Радовішчы ў ПАР, ЗША, Зімбабвэ, Канадзе, Калумбіі. Масавая доля плятыны ў зямной кары складае каля 5×10-3 міліграмаў на кіляграм. Сусьветная вытворчасьць плятыны складае каля 155 тон штогод. Агульныя запасы плятыны складаюць больш за 30 000 тон.
Прымяненьне
Больш за 50% плятыны ідзе на вытворчасьць ювелірных вырабаў. Яшчэ прыкладна 30% выкарыстоўваецца ў аўтамабілебудаваньні (сплаў плятыны з палядам — каталізатар дапальваньня выхлапных газаў у аўтамабілях з бэнзынавым рухавіком), электроніцы і электратэхніцы (матэрыял электрычных кантактаў і дроту), у вытворчасьці хімічнага посуду, у якасьці каталізатару хімічных рэакцый.
Вонкавыя спасылкі
- Platinum»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
- The Element Platinum (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 2 сакавіка 2017 г.
- Platinum (Pt) - Chemical properties, Health and Environmental effects (анг.) Lenntech B.V.
- Platinum (анг.) Wolfram|Alpha Knowledgebase 2017
![]() |
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads