Вежанка (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́жанка (па-польску: Wieżanka, па-падляску: Viežanka) — прысёлак вёскі Волька ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве[1]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[2]).
Гісторыя
Вежанка была заснаваная Яўстафім Халецкім каля 1570 году ў Бельскай пушчы. Да 1742 г. зьяўлялася каралеўскай уласнасьцю, пасьля была адданая Яну Юзафу Вільчэўскаму. Каля 1793 г. Вільчэўскія фундавалі тут уніяцкую капліцу (праўдападобна была пасьля перанесеная ў Кленікі, а ў 1864 г. у Козьлікі). Вядома, што на пачатку 19 ст. прыналежала да ўніяцкай парафіі ў Кленіках, а ў 1903 г. да парафіі ў Ласінцы[3]. У міжваенны пэрыяд Вежанка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (9 каталікоў і 7 праваслаўных, 8 жыхароў было палякамі і 8 беларусамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Вежанка была далучаная да гміны Чыжы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads