Вела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вела, Вел (Вель) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вела (Welo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вел- паходзіць ад стараісьляндзкага welja 'абіраць' або стараангельскага wela 'багацьце, дастатак'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Велейка (Веліка), Велянт, Велют, Вяльмонт, Велерат. Адзначаліся германскія імёны Weleka (Weliko), Welant, Welut, Welamunt, Welarat. Іменная аснова вел- таксама магла ўтварыцца ад асновы -віл-[1].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Welke[3], Wielusz[4].

У Прусіі бытавалі імёны: Wele, Welun / Welune (1339, 1370, 1396, 1404 і 1425 гады), Walithe (1328 год), Welot (1339 год), Walgenne (1400 год), Waliot / Welyod[a] (1382 і 1399 гады), Walgoth[b] (1363 год)[9].

У Ноўгарадзе ў XIV ст. адзначалася германскае (паўночнагерманскае) імя Вельют (Veljotr)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вел Мончович (1537 год)[11]; слугу на имя Веля Миновича шляхтича (1567 год)[12]; ку сеножати подданого пана Тихона Корсака, хоружого повету Менского Яна Веловича, старца (30 ліпеня 1586 году)[13]; Kazimierz Wiełowicz (1621 год)[14]; na miejscu P. Augustyna Wiełowicza… Piotr Wiełowicz… Dawid Wiełowicz (1690 год)[15][c].

Remove ads

Носьбіты

Вяловічы (Wiełowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[20].

Велі (Wiel) і Вяловічы (Wiełłowicz, Wiełowicz) гербаў Порай, Рудніца, Стрэмя і Шранява — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[21].

Вялёвічы — літоўскі шляхецкі род[22].

У XVI ст. існавала поле Вялевічы (Велевичи) у Жамойцкім старостве[23].

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Walhad[5], Wallath[6]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Walagaudius[7], Valgautr[8]
  3. Таксама:

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads