Віла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віла, Вілі (Віль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Віла або Вілі (Willo, Wilo, Wili) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вілейка (Вілек), Вілян, Вілень, Вілун (Вілюн), Вілянт, Віляш, Вільбут, Вільгейда, Вільгерд (Вільгард), Вільгет, Вільгод, Вілім (Вілем, Вілям, Вільгельм), Віляўд, Вількін, Віліман, Вілімонт, Вілят, Вісьвіл (Весьвіл), Гервіла, Гродвіл, Гудвіл, Давіл, Ірвіл, Мунтвіл, Мотвіл, Радзівіл, Сарвіла, Сурвіла, Таўцівіл, Явіл, Ятвіл. Адзначаліся германскія імёны Wilico (Willeke), Willana, Wilennus, Wilun, Wilant, Willusch, Willebut, Williheid, Vilgerd (Vilgard), Wilgyth, Willegod, Willem (Wilhelm), Wiliaud, Wilkin, Wiliman, Willimunt, Wiliat, Uesuili, Gerwilo, Hrodwil, Goedwil (Góðvili), Davila (Dauwila), Irvil, Muntwil, Moetwil, Ratwilius, Sarvilo, Surville, Theudowills, Jovila, Attavill[b]. Апроч таго, існуе іменная аснова вел-, якая можа паходзіць ад асновы -віл-[14].
Адпаведнасьць імя Віл германскаму імю Willo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wilich, Wilin, Willuno, Wilasz (Wilusz, Wilisz), Wilberta, Wilburg (Wilburgis), Wilim (Wilem, Willem, Wilhelm, Willehelm, Wilam, Wilaham, Wilhalm, Welhelm), Willer[16], Wilkin (Willekin[17]), Wilrich[16].
У Чэхіі гістарычна бытавала германскія імёны Vilhart (Willehardus, Willart), Vilman[18].
У Прусіі бытавалі імёны Willico[c] (1348 год)[20], Wilind[d][20], Wilune / Willune / Willuno / Willun[e] (1301, 1341, 1346, 1348, 1353, 1357, 1360, 1364, 1384 і 1396 гады)[22][23], Willuso / Willusch[f] (1320 і 1392 гады)[25], Wiligot[g] (1385 і 1388 гады)[20], Willam[h] (1359 год)[20], Wilkyn / Wilkine[i] (1393 год)[20], Willemunt[j] (1354 год)[20], Wiltut / Wiltuthe[k] (1397 год)[25], Arwil[l] (1355 год)[33], Dawille[m] (1398 год)[35], Tawtewille / Teutewil / Tautewille[n] (1360, 1363 і 1379 гады)[37][38]. У 1579 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Matthias Will, Cosselauiensis Borussus, у 1622 годзе — Georgius Wille, Bartensteinensis Borussus, у 1642 годзе — Gregorius Willius, Nordenburgensis Prussus[39].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мишку Воишнаровичу два чоловеки: Виля з братаничомъ (1440—1492 гады)[40]; бояре ясвонские на имя Петръ Вилевич (30 траўня 1496 году)[41]; люди нашы у Волковыиском повете… а Вилевичов (26 сьнежня 1504 году)[42]; чотыри земли пустыхъ… а Виловщину (2 верасьня 1515 году)[43]; Бортко Виловичъ[44], Анъдрушко Вилевичъ[45] (1528 год); Матей Петровичъ Вилевичъ (1567 год)[46]; литовский шляхтичь на имя Вил (Хроніка літоўская і жамойцкая)[47]; Cimoch Wilicz (1641 год)[48]; Самуйло Вилов сын Полупято (1655 году)[49]; Jan Wila (27 чэрвеня 1661 году)[50]; Williszki (1744 год)[51]; Ludovica Wiłłowiczowna (16 лістапада 1782 году)[52][o].
Remove ads
Носьбіты
- Віл (Вілі) — князь, у гонар якога, паводле Яна Длугаша, сваю назву атрымала места Вільня[p]
- Бортка Вілавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Віля — шляхціч Берасьцейскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1661 годзе
- Кандрусь і Грышка Вілічы — жыхары вёскі Раўкоўцаў (каля Азёраў), якія ўпамінаюцца ў 1668 годзе[92]
Прыдомкам Віл карыстаўся шляхецкі род Сабяшанскіх зь Люблінскага ваяводзтва[93].
Віловічы — парафіяне царквы ў Лапічах (Меншчына) на 1870—1883 гады[94].
Віловічы (Wiłowicz, Wiłłowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[95].
На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Вілі.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -віл- і -вілт- зь летувіскай мовы vìltis 'спадзявацца, мець надзею', viltìs 'надзея'[3] (упершыню фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[4])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wilico[19]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wilind[19]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wilun[21]
- Адзначалася германскае імя Willusch[24]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Willem[28]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Willikin[19]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Willimund[29]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Vilithuta[30]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Davila (Dauwila)[34]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Theudowills[36]
- Таксама:
- Віліда (адзначалася старажытнае германскае імя Wilid[19]): Róża Wilido (1779 год)[53], Rozalia Wilidówna (1787 год)[54], Jan Willidowicz (1789 год)[55];
- Вільбіт (адзначалася старажытнае германскае імя Willibato[56]): Wilbyt (1671—1681 гады)[57];
- Вілавід (адзначалася старажытнае германскае імя *Wiliuitus[58]): Виловид (1440—1492 гады)[59];
- Вілігар (адзначалася старажытнае германскае імя Vilgar[60]): Konstanty Wiligor (1854 год)[61];
- Вілгінт (адзначалася старажытнае германскае імя Willekind[62]): Szczęsny Wilgint (1621 год)[63], у ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Wilgand[64];
- Вільконц (адзначалася старажытнае германсае імя Willekund[27]): Antoni Wilkońc (1842 год)[65];
- Гінгвіл: nobilibus… Nicolao Gyngvyl (2 ліпеня 1502 году)[66];
- Жасьвіл, Сусьвіла (адзначаліся старажытныя германскія імёны Sasvili[67], Sasuili[68][69] і Suswallo[70]): Pawel Żoswilowicz (1554 год)[71], Stanisław Suswiło (1819 год)[72], Suswiło (1909 год)[73];
- Жвілголд (адзначалася старажытнае германскае імя Wilgaut[74][75], параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[76]): бояре господарьскии Вилькомирского повета Хрщонъ Жвилкголдовичь (каля 1514 году)[77];
- Зычылавіл: бояре его милости: Ян Зычиловил (18 кастрычніка 1533 году)[78];
- Праствіл: nobilibus… Stanislao et Andrea Prosczywylowiczy (29 чэрвеня 1460 году)[79], Андрей Мартиновичъ з Проствиловичъ (1567 год)[80];
- Прэйвіл: Mikolay Preywilowic (4 сьнежня 1554 году)[81];
- Стадвіла (адзначалася старажытнае германскае імя Stodilo[82]): Stodwiła (1671—1681 гады)[83];
- Стангвіл: Nos… Georgii Stangwylowicz (9 жніўня 1503 году)[84];
- Стрыгівіл (адзначалася старажытнае германскае імя Stricovildis[85]): Strigiwil Boreiconis 18 студзеня 1401 году)[86];
- Стэгвіл, Стэквіл, Стэйгвіла: Станислав Стекгвил (1524—1566 гады)[87], Стеквил Петкович (1537—1538 гады)[88], войтъ Янъ Стекгвиловичъ (1554 год)[89], Стэйґвілы — літоўскі шляхецкі род[90]
- «Ibi primum oppidum Wilno, quod et in hanc diem caput genti est, ex nomine Villii Ducis, quo auctore et Italiam deseruerant et regiones illas ingressi fuerant, condidere, fluminibus quoque circa illud fluentibus, Villia et Wilno, ex eiusdem Ducis nomine, indidere nomina»[91]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads