Вяльмонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вяльмонт (Велімунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Вельмант.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Веламунт (Welamunt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вел- (імёны ліцьвінаў Велянт, Велют, Велерат; германскія імёны Welant, Welut, Welarat) паходзіць ад стараісьляндзкага welja 'абіраць' або стараангельскага wela 'багацьце, дастатак'[2], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: околичных людей дорсунишских Миканцов на имя Рачка Велмонтовича (28 траўня 1500 году)[7]; Michał Wielmont (1690 год)[8].

Remove ads

Носьбіты

У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Велімунт[9].

У XVI ст. існавала «зямля» Вяльмонцішка (Вельмонтишка) у Жамойцкім старостве[10].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads