Восіп Бадзянскі

украінскі філёляг-славіст, гісторык, фальклярыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Восіп Бадзянскі
Remove ads

Во́сіп Максі́мавіч Бадзя́нскі (па-расейску: Осип Максимович Бодянский, па-ўкраінску: О́сип (Іосип, Йосип) Макси́мович Бодя́нський[4]; 12 лістапада (31 кастрычніка) 1808 (паводле іншых зьвестак 3 лістапада 1808), м. Варва, Лохвіцкі павет, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя18 (6) верасня 1877[5], Масква, Расейская імпэрыя) — расейскі і ўкраінскі[6][7][8][9][10][11] навуковец: філёляг, гісторык, археограф[12], адзін зь першых славістаў у Расеі[5][13], пісьменьнік, перакладчык, рэдактар​​, выдавец старажытнаславянскіх літаратурных і гістарычных помнікаў[14], фальклярыст, украінскі паэт-рамантык[15].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Маладосьць

Восіп Бадзянскі нарадзіўся 12 лістапада 1808 году ў сям’і сельскага сьвятара[5][14][15].

Сярэднюю адукацыю Восіп атрымаў у Палтаўскай сэмінарыі, якая знаходзілася ў Пераяславе, дзе асвоіў сучасныя і стараславянскую мовы, вывучыў сэрбскую мову[15]. Вялікае ўражаньне на юнака зрабіў зборнік сэрбскіх песень Вука Караджыча, пад уплывам якога ён пачаў зьбіраць украінскія песьні[15]. Пад час вучобы выявіў у кніжні Пераяслаўскага сабора літаратурны помнік XVI стагодзьдзя — «Перасопніцкае евангельле» (1556—1561 гадоў), якое перадаў у сэмінарскую кніжню[15]. Пазьней яго набыла бібліятэка Палтаўскага гістарычнага музея (цяпер захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Нацыянальнае кніжні Ўкраіны імя У. Вярнадскага ў Кіеве)[15]. У цяперашні час, на гэтым Эвангельлі, разам з Канстытуцыяй, прымаюць прысягу прэзыдэнты Ўкраіны[16].

Па заканчэньні сэмінарскага курсу ў 1831 годзе[14] й пасьля звальненьня з духоўнага ведамства[13] паступіў у Маскоўскі ўнівэрсытэт, дзе скончыў курс па славеснаму аддзяленьню філязофскага факультэту[12][14].

Ва ўнівэрсытэце Бадзянскі збліжаецца з Мікалаем Станкевічам[5], удзельнічае ў філязофска-літаратурным гуртку, заснаваным Станкевічам[14][15].

Працуе пад кіраўніцтвам прафэсараў Міхаіла Качаноўскага і Мікалая Надзеждзіна[5]. Пад уплывам Міхаіла Максімовіча працягвае займацца зборам і дасьледаваньнем украінскіх песень[15].

У кастрычніку 1832 году Бадзянскі знаёміцца ​​зь Мікалаем Гогалем. Між іх завязваюцца блізкія сяброўскія адносіны, якія падтрымліваюцца да самай сьмерці Мікалая Васільевіча[17]. У 1833 годзе ў часопісе «Молва» Надзеждзіна апублікаваныя ягоныя раньнія вершы на ўкраінскай мове. Яны не адрозьніваліся паэтычнай дасканаласьцю й не прынесьлі асаблівае славы Бадзянскаму.

На працягу 1835—1837 гадоў Бадзянскі выкладае лаціну й гісторыю[12] у 2-й Маскоўскай гімназіяй[15].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

У часопісе «Московский наблюдатель» у 1831 годзе (у № 15—16) зьяўляюцца першыя друкаваныя працы Бадзянскага[18].

Пад кіраўніцтвам Качаноўскага публікуе сваю першую навуковую працу — «О мнениях касательно происхождения Руси», у якой аспрэчвае гіпотэзу нармандзкага паходжаньня Русі, за якую атрымаў ступень кандыдата славесных навук па заканчэньні ўнівэрсытэту ў 1834 годзе (у 1835 годзе гэта праца друкуецца ў «Сыне отечества и северном архиве»).

У гэтым жа годзе ім апублікаваныя дзвье рэцэнзіі ў часопісе «Телескоп» і артыкул пра творы Р. Ф. Квіткі-Аснаўяненкі у складзе «Учёных записок Московского университета».

У 1835 годзе Бадзянскі публікуе два зборнікі, прысьвечаныя ўкраінскаму фальклёру: «Малороссийские вирши» (пад псэўданімам Бода-Варвынец) і зборнік украінскіх народных казак ва ўласным паэтычнай перакладаньні «Наськы украиньскы казкы» (пад псэўданімам Запорозьця Иська Матырынки)[18][19].

У гэтым жа годзе Бадзянскі пакідае заняткі мастацкай літаратурай і канцэнтруецца выключна на навуковых працах.

Абараніўшы ў 1837 г. магістарскую дысэртацыю «О народной поэзии славянских племён», ён стаў першым у Расеі магістрам славесных навук[5][15] (славянскіх гаворак)[12]. Дысэртацыя была перакладзеная на чэскую, сэрбскую, нямецкую і італьянскую мовы[15].

Пасьля гэтага Бадзянскі адправіўся ў навуковую камандзіроўку за мяжу для падрыхтоўкі да прафэсарскага званьня[12] і правёў з 1837—1842 г. ў асноўным на славянскіх тэрыторыях тагачасных Прусіі, Аўстрыі, а таксама ў Італіі, шмат часу працаваў у Вене, Будапешце і Празе[17].

У 1855 годзе выйшла яго доктарская дысэртацыя «О времени происхождения славянских письмён», якая да гэтага часу захавала значэньне як даведачне выданьне.

Пад час выдавецкай дзейнасьці, выдаў шмат матэрыялаў і дасьледаваньняў па гісторыі Русі, напрыклад, «Жыціе Барыса і Глеба», «Жыціе Феадосія Пячэрскага», матэрыялы пра дзейнасьць Кірыла і Мяфода, «Собрание великорусских песен» І. В. Кірэеўскага.

Бадзянскі займаўся зборам і выданьнем помнікаў славянскай пісьменнасьці («Кирилл и Мефодий. Собрание памятников, до деятельности святых первоучителей и просветителей славянских племен относящихся», т. 1—2, 1863—66; «Паннонское житие Кирилла. Списки 13—16», 1873; і іншыя).

У гэты час займаўся дасьледаваньнямі як у сьвецкіх, так і ў манастырскіх зборах. Усталёўвае асабістыя кантакты з тагачаснымі дзеячамі славянскай навукі і культуры (Людэвітам Гаем, Вацлавам Ганкам, Вукам Караджычам, Ернеем Копітарам, Янам Коларам, Юнгман і іншымі).

За мяжой, у Празе, па рэкамэндацыі М. П. Пагодзіна, Бадзянскі знаёміцца з П. І. Шафарыкам, працуе пад яго кіраўніцтвам[5]. Вярнуўшыся ў Расею, публікуе творы Шафарыка ва ўласным перакладзе на расейскую мову[17].

Справаздача пра замежную паездку была аформленая ў «Донесении г. министру народного просвещения магистра Московского университета Иосифа Бодянского из Праги» (Журнал министерства народного просвещения, 1838. Т. 18. С. 392—404), а таксама знайшла адлюстраваньне ў артыкуле «О древнейшем свидетельстве, что церковно-книжный язык есть славяно-булгарский» (Там жа. 1843. Т. 38. С. 130—168), дадатак якога ўтрымліваў знойдзены Бадзянскім у Ўроцлаве сьпіс XVI ст. Паданьня Храбра Чарнарызца.

Пад час знаходжаньня за мяжой Бадзянскі сабраў значную бібліятэку выданьняў XIII—XIX стагодзьдзяў, якая налічвала амаль 3 тысячы кніг. У прыватнасьці яна ўтрымоўвала працы чэскага навукоўца Ёсефа Даброўскага, славацкага філёлага Антона Бэрналака, сэрбскага лінгвіста Вука Караджыча, а таксама слоўнікі, хрэстаматыі, лемантары славянскіх моваў, зборнікі, пэрыядычныя выданьні, так і творы па гісторыі, геаграфіі і славянаграфіі. У 1843 годзе частка гэтае бібліятэкі была набытая Маскоўскім унівэрсытэтам і ў цяперашні час захоўваецца ў ягоных фондах. Выдадзены каталёг гэтае калекцыі — Славянская учебная библиотека О. М. Бодянского: Кат./ Сост. Л. Ю. Аристова. М.: Издательство МГУ, 2000. 336 с.

У 23-х кнігах «Чытаньня», выдадзеных ім з 1846 па 1848 гады, Бадзянскі апублікаваў шмат старажытных помнікаў рускай і славянскай пісьмовасьці, гэта «Прение митрополита Даниила с Максимом Греком», «Прение Даниила со старцем Вассианом», «Грамматическое исследование русского языка» Юрыя Крыжаніча, «Летопись Пустынского монастыря», а таксама шмат сваіх арыгінальных і перакладных артыкулаў.

У чэрвеньскай кнізе «Чытаньняў» 1848 году Бадзянскі надрукаваў пераклад сачыненьня ангельскага пасла ў Маскве Джыльса Флэтчэра «О государстве русском» (1591), у якім распавядалася пра Расею канца XVI стагодзьдзя часоў Івана IV Жахлівага.

Імпэратар Мікалай I угледзеў у гэтай кнізе «абразьлівыя для Расеі, расейскіх манархаў і расейскай царквы водгукі», за што ён распарадзіўся адхіліць Бадзянскага ад сакратарскіх абавязкаў. Навуковец павінен быў зьехаць з Масквы і выправіцца выкладаць у Казанскі ўнівэрсытэт (1848). Выданьне «Чытаньняў» было таксама спыненае. Але Бадзянскі адмовіўся ад пераезду ў Казань, яго нежаданьне заняць гэта месца стала прычынай звальненьня яго ў адстаўку 2 студзеня 1849 году.

Remove ads

Уклад ва ўкраінскае мовазнаўства

Бадзянскі зьяўляецца заснавальнікам параўнальнага вывучэньня ўкраінскай і іншых славянскіх моваў. У ягоных творах прыводзіцца абгрунтаваньне самабытнасьці ўкраінскае мовы, дасьледуецца ейная гісторыя, фанэтыка і граматыка. Бадзянскі адстойваў фанэтычныя прынцыпы пабудовы ўкраінскага правапісу, выступаў за нармалізацыю ўкраінскай літаратурнай мовы на аснове палтаўскага дыялекту.

Уклад у беларускае мовазнаўства

Зьбіраў беларускія народныя песьні, дасьледаваў мову «Бібліі» Ф. Скарыны, беларускую ананімную паэму «Энэіда навыварат».

Творы

Аўтар

  • 1833 год — Малороссийские вирши. Москва.
  • 1835 год — Наськы украинськы казки. Москва.
  • 1835 год — О мнениях касательно происхождения Руси.// «Сын отечества». № 37-39
  • 1835 год — Рассмотрение различных мнений о древнем языке северных и южных руссов. Москва.
  • 1837 год — О народной поэзии славянских племён. Москва.
  • 1855 год — О времени происхождения СЛАВЯНСКИХ ПИСЬМЕН. Сочинение О. Бодянского. Москва, В университетской типографии. Перавыдана ў 2007 годзе.
  • 1856 год — Новые открытия в области глаголицы. Москва.
  • 1857 год — Кирилл и Мефодий. Москва.
  • 1891 год — Выдержки из дневника О. М. Бодянского // Сб. ОЛРС. Москва.
  • 1897 год — Мои воспоминания. Москва.
  • 1905 год — Письма к Вячеславу Ганке из славянских земель. Варшава.
  • 1905 год — Из бумаг О. М. Бодянского // ЧОИДР. № 2.
  • 2006 год — О. М. Бодянский. Дневник 1852—1857.

Перакладчык

  • 1837 год — «Славянские древности» Павел Шафарык. // М., 1837—1848. 2 т.
  • 1843 год — «Славянское народонаселение» Павел Шафарык. // Москвитянин. 1843. № 1, 3, 5; ряд статей
  • 1845 год — «Критико-историческая повесть временных лет Червонной или Галицкой Руси» Зубржицкий.

Выдавец

  • 1846 год — ИСТОРИЯ РУСОВ ИЛИ МАЛОЙ РОССИИ. Сочинение Георгия Конисского, архиепископа Белоруского. Москва, в университетской типографии.
  • 1858 год — Источники малороссийской истории, собранные Д. Н. Бантышем-Каменским, и изданные О. Бодянским. Москва, в университетской типографии.
  • 1863—1866 годы — Кирилл и Мефодий. Собрание памятников, до деятельности святых первоучителей и просветителей славянских племен относящихся", т. 1—2.
  • 1873 год — Паннонское житие Кирилла. Списки 13—16.
  • Житие Бориса и Глеба
  • Житие Феодосия Печерского
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads