Сьвятаянская вуліца (Вільня)
вуліца ў Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятая́нская ву́ліца[a][1] (лет. Švento Jono gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Замкавую з скрыжаваньнем вуліцаў Унівэрсытэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касьцёл Сьвятых Янаў ў стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Назва вуліцы ўтварылася ад касьцёла Сьвятых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (рас. Ивановская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага літаратара Баліса Сруогі (лет. Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцамі Ўнівэрсытэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.
Будынкі
Няцотны бок
- № 3 — палац Пацаў. Упершыню будынак упамінаецца ў XVI ст., калі ім валодалі Радзівілы, потым гаспадаром палаца быў сын канцлера Льва Сапегі — Казімер Леў. У 1628 годзе будынак перайшоў да роду Пацаў, тут гаспадарылі ў тым ліку падканцлер Стэфан і канцлер Крыштап Жыгімонт Пацы. Па пажары 1748 году палац прыйшоў у заняпад, пакуль яго не адрамантаваў канцлер Аляксандар Міхал Сапега. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі будынак у генэрала Францішка Сапегі. Далей тут месьціліся губэрнскія адміністрацыйныя ўстановы і кватэры чыноўнікаў, а ў другой палове XIX ст. — друкарня, у якой выходзілі газэты «Виленские губернские ведомости» і «Виленский вестник». У XX ст. палац двойчы рэстаўраваўся. У наш час у ім месьціцца амбасада Польшчы ў Летуве[2].

- № 7 — дом Эртля
- № 9 — дом Ладзіка
- № 11 — дом Русецкага
Цотны бок
- № 4 — езуіцкая друкарня
- № 10 — будынак аўлы
- № 12 — касьцёл Сьвятых Янаў. Першы драўляны парафіяльны касьцёл збудавалі ў 1387 годзе з фундацыі Ягайлы. У канцы XIV — першай чвэрці XV ст. на месцы спаленага крыжакамі збудавалі новы мураваны касьцёл, асьвечаны ў 1427 годзе. У 1739—1745 гадох паводле праекту Яна Гляўбіца праодзілася рэканструкцыя касьцёла, у выніку якой ён стаў выдатным творам архітэктуры і мастацтва віленскага барока.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads