Выгаляненты
вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выгаляне́нты[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавету. Празь вёску праходзіць дарога Н6745.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 49 чалавек[1]
- 1999 год — 70 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
Драўляная капліца пад тытулам Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных была пабудавана ў 1767 годзе на паўночнай ускраіне вёскі, на зямлі, якую ахвяравалі мясцовыя землеўладальнікі — паны Невяровічы і Абрамовічы[3]. Адноўлена ў першай палове XIX ст. і прыпісана да вішнеўскай парафіі Сьвірскага дэканату. З 1864 да 1919 г., калі парафія ня дзейнічала, капліца прыпісвалася да касьцёла ў Нястанішках. У 1929 годзе капліца паднаўлялася.
Гэта была характэрная для клясыцызму пабудова — прамавугольная ў пляне з трохграннай алтарнай часткай, перакрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром, галоўны фасад вырашаны як чатырохкалённы порцік. У інтэр’еры, перакрытым плоскай падшыўной стольлю, усталяваны драўляны алтар у выглядзе порціку з падвоенымі калёнамі. У алтары зьмешчаны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які лічыцца цудадзейным. Абраз «апрануты» ў срэбныя з пазалотай шаты, вакол зьмешчаны шэраг вотаў. Над уваходам зроблены хоры.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads