Відэр

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Відэр (Відр, Вэдэр), Відар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Відэр, пазьней таксама Відар або Вэдэр (Wiedher[a], Wider, Widar[1], Víðarr[2][3], Vidar[4], Weder) і Ервід (Ervid) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[6], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[7], германскага heru 'меч'[8].

У Прусіі бытавала прозьвішча Widder[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Widrance (1744 год)[10]; Iustina Widrewiczowa (1760 год)[11]; Stanisław Weder, żona Anna, synowie Bartłomiej 9, Maciej 6, córki Katarzyna 9, Franciszka 15… Józef Weder, żona Anna, syn Antoni 2, córka Rozalia (1782—1784 гады)[12].

Remove ads

Носьбіты

Вэдэры (Weder) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[13].

Відэры (Wider) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Гданьску[14].

У 1511 годзе ўпамінаўся «дварэц Відараўскі», нададзены царкве (касьцёлу) Сьвятога Пятра ў Коўне[15].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Відэршчына.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Wiedhereschirichun

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads