Відзімонт (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Відзімонт (Відзімунд, Відмунд, Відмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́дмант.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Відумунд, Відзімунд, Відмунд або Відзімунт, пазьней Відымонд (*Widumunduz[1], Widimund[2], Vidmund, Widmund[3][1][4], Vidhmund[5], Widimunt[a][6], Widimond[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[11].

Адпаведнасьць імя Відмант германскаму імю Witmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimund[b] або Видимонтъ[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Widmund (Раўданскі рукапіс); в Лепуньскомъ повете… пустовщыны на имя Викгелишки, а Видмонтишки (10 чэрвеня 1511 году)[14]; Хрщон Видимонтовичъ[15], Петко Видмонтович[16], Ян Видмонтовичъ[17], Юц Видмонтовичъ[18] (1528 год); Видмонт Можейкович (1537 год)[19]; панъ Елияшъ Видмонтъ (28 лістапада 1554 году)[20]; Vidimundus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[21]; Jerzy Widmont (19 красавіка 1655 году)[22]; Stanisław Widmund Widymowski (1688 год паводле выданьня 1839 году)[23]; frater Raphael Widmunt, clericus, obiit Pinsci (17 верасьня 1742 году)[24]; Andrzey Widmont Sędzia Kapturowy Powiatu Oszm.[25], Ierzy Widmont[26] (1764 год); Bonifacy Widmont (1765 год)[27]; Izydor Widmuntt (1837 год)[28]; Widmontt (1840 год)[29]; Иванъ Видмонт (1853 год)[30]; Антон Видмонтъ (1890 год)[30]; Stefania Widmunt (Modzelewska) i Izydor Widmunt (1879—1880 гады)[31].

Remove ads

Носьбіты

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Відзьмунтаў[33].

Відманты — парафіяне касьцёла ў Будславе на 1853 год[34].

Відманты — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[35].

Відманты (Widmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[36].

Пацы-Відманты — літоўскі шляхецкі род[37].

У 1970-я гады ў Абольцах адзначалася прозьвішча Відмант[38].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Відзімонты (Видимонты) каля Жаранаў[39].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Відманты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Widimuntheim

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads