Тарвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарвід, Торвід, Дарвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Торвід або Тарвід (Torvid, Þórviðr, Thorvid[1], Thorvidr[2], Tarwidh[3]) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарут, Турвін, Дармонт; германскія імёны Tarut, Torvin, Darmundus) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[6], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Відмунд, Мельвід; германскія імёны Widiman, Widmund, Melvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[7]
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Tarwid (Tarweid)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Велене. Торвиду земля Кгоилиминова (1440—1492 гады)[9]; Вилкомирское волости Торвиду три чоловеки (9 лістапада 1449 году)[10]; в боярини сомилишскоє ж волости в Дороты Торъвидовны (19 жніўня 1512 году)[11]; людеи добрых досыт могоричников… Миколаи Торвидович (25 красавіка 1515 або 1530 году)[12]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… Юря Торвидовичи (26 студзеня 1516 году)[13]; Воитех Торвидовичъ[14], Стась Тарвидовичъ[15], Бутко Тарвидовичъ[16] (1528 год); Миколай Тарвидович… Ян Торвидович (1537—1538 гады)[17]; на бояръ земъли Жомоитъское волости Оиракгольское… Богъдана Торвидовича (15 лістапада 1539 году)[18]; сынове Десевы Аитмин и Тарвидъ (27 траўня 1543 году)[19]; у Торвидовичах (10 чэрвеня 1594 году)[20]; siołko Tarwidowiczy…. Mikołay kowal Tarwid (9 кастрычніка 1596 году)[21]; Aleksander Darwid[22], Anna Darwidowa… Kazimierz Darwid (1690 год)[23]; Piotr Tarwid (24 чэрвеня 1695 году)[24]; Jerzy Tarwid (2 сакавіка 1758 году)[25]; Antoni Darwid (5 лютага 1776 году)[26]; Bartłomiej Darwid… Salomon Darwid (10 лютага 1779 году)[27]; Lewantes Franciscus Tarwid (1785—1792 гады)[28]; Wincenty Darwidowicz (1798 год)[29]; Justyna Dorwidowicz (1801 год)[30].
Remove ads
Носьбіты
- Тарвід — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Дарота Тарвідаўна — суміліская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1512 годзе
- Пётар Станіслававіч Тарвідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[31]
- Кацярына Пятроўна Тарвід — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[32]
- Гендрута Монькавічава Тарвідовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[33]
- Альжбета Пятроўна Саркаўтовіч Тарвідовіч — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе годзе[34]
- Балтрамей Мікалаевіч Тарвідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[35]
- Станіслаў Марцінавіч Тарвідовіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1620 годзе[36]
- Баляслаў Торвід — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[37]
Тарвіды — парафіяне касьцёла ў Себежы на 1861 год[38].
Тарвідовічы (Tarwidowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[39].
Тарвіды і Тарвіды з Мыцка — літоўскія шляхецкія роды[40].
У 1599 годзе ўпаміналася «сяльцо» Тарвідавічы за Нёманам каля Вількаў[41].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Тарвіды.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads