Вяляцічы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяля́цічы[1] — вёска ў Плешчыцкім сельсавеце Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці, разьмешчаная за 11 км на паўднёвы ўсход ад Пінску, 186 км ад Берасьця, 15 км ад чыгуначнай станцыі Пінск на лініі Берасьце — Гомель, на аўтадарозе Вялікія Дворцы — Кнубава.
Remove ads
Гісторыя
У XV стагодзьдзі сяло і гаспадарская ўласнасьць у Пінскім княстве. Згадваецца ў прывілеях вялікіх князёў Вітаўта і Казімера Ягайлавічаў баярам Вяляціцкім на іх выслугу (маёнткі). У 1524 годзе каралева Бона Сфорца пацьвердзіла былыя прывілеі Івану і Сямёну Вяляціцкім «…иж они мают именье, отчизну свою, в повете Пинском, напервей двор у Велятычох…». У сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў сумесным валоданьні Дамановічаў, Ясковічаў, Петрашковічаў, між якімі ў 1551 годзе маёнтак быў падзелены. У 1580 годзе паводле тэстамэнта Тацяны Іванаўны Вяляціцкай маёнтак перайшоў да яе дачкі Ганны Ванкевічавай — жонкі старосты Азярніцкага Васіля Ванкевіча, частка маёнтку — Марціну Ступінскаму.
У канцы XVI стагодзьдзя сяло ў Пінскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасьць. У XVIII стагодзьдзі згадваецца ў прывілеі Тышкевічам (1764), маёнтак.
Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі. З 1796 году ў Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1826 годзе пабудавана Багародзіцкая царква. У 1860-я сяло і маёнтак, цэнтар сельскай грамады ў Хойнаўскай воласьці, уласнасьць Скірмунтаў. У 1897 годзе сяло ў Лемяшэвіцкай воласьці.
У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў Лемяшэвіцкай гміне Пінскага павету Палескага ваяводзтва.
З 1939 году ў БССР. З 4 сьнежня 1939 году вёска ў Пінскім павеце Пінскай вобласьці, з 15 студзеня 1940 году ў Пінскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 году — цэнтар сельсавету. У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 да ліпеня 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі, якія ў чэрвені 1944 году зьнішчылі 62 двары. Пасьля вайны адбудавана.
З 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. У 1960 годзе вёска ў Плешчыцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў складзе калгасу імя Горкага.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 38 двароў, 258 жыхароў (сяло); сядзіба — 5 двароў, 10 жыхароў
- XX стагодзьдзе: пачатак XX ст. — 58 двароў, 231 жыхар (сяло); маёнтак — 25 жыхароў; 1921 год — 47 двароў, 261 жыхар; 1940 год — 75 двароў, 333 жыхары; 1960 год — 183 жыхары; 1970 год — 131 жыхар; 1999 год — 41 жыхар; канец XX ст. — 25 двароў, 38 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 42 жыхары, 20 двароў; 2010 год — 39 жыхароў
Remove ads
Славутасьці
- Царква Раства Багародзіцы (1826, рэканструяваная ў 1980-х — пачатку 1990-х)
- Мэмарыяльная дошка Францішку Савічу
Ураджэнцы
- Францішак Савіч (1815—1845) — палескі паэт, публіцыст, удзельнік вызваленчага руху
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads