Вялікае Бабіна
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кае Ба́біна[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 1,5 кілямэтру на захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Празь вёску праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Віцебск — Ворша (Р87). Вялікае Бабіна ўваходзіць у склад Высокаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першае ўпамінаньне 1557 год ва ўласнасьці Корсакаў. [3] Паводле інвэнтару 12 ліпеня 1560 году Сяло Бабіна належала Аршанскаму замку.
Волость замку Рошского. Село Бабино. Люди куничные. (л. 19) Старец того села именем Исак, Роман з братею своею, Семен Левоневич з братком , Гапон Семенович з братею, Демьян Семенович з братом Иваном, Иванко Семенович з братом Ходором, Андрей а Митко Игнатовичи, Федко збратею Митком и Лукъяном, Першко Полуйкович, Марко Ходкович, Михалко Матфеевич з братею, Кузма з братом, Левон Хомин, Онисим Юркович, Лукъян Нестерович, Андрей Карников, Менко Озаров, Митко Семёнович. В том селе пустовщизна именем Левоновщизна — служба, другая земля Ползунщвщизна — служба. Того села всих людей служоб 16, дымов 30. Повинноватость того села всих людей: скаждое службы на каждои недели день в суботу до замку служать, с чим им врадник роскаже, а к тому у восень, естлибы потреба была ку роботе замку будованья, тогда есть винни робити; и дани медовое на замок Оршанский пудов 8 давати, а за данью полуконного личбы гр. 32, хмелю солянку; а на озерах повинни невод тягнути, иле потреба есть; а сходячи з невода, неводничому гр. 20; а кгды сено косять на замок, покосного гр. 10. а к тому на замок Витебский с того ж села дани медовое дають пудов 34, а з данью полуконного гр. 60. (л. 20) Того же села Бабиньского бобровник: Боборика Миткович — 1, служба, повиннватости он никоторое не чинить, одно бобры на замок ловить.[4]
У пачатку 1562 году атрады Івана IV Жахлівага спустошылі ваколіцы Воршы й Дуброўны. Пасьля заканчэньня Інфлянцкай вайны (1558—1570) 30 ліпеня 1574 году Бабіна ўпамінае староста аршанскі Ф. С. Кміта ў лісьце з Воршы да Мікалая Радзівіла, ваяводы віленскага[a]:
У воласьці: Расасна — шасьцісот чалавек няма, Любавічы — ста васьмідзесяці чалавек няма, Бабіна, Заозерца, Дзевіна, Пашына, Баева — усіх тых сёл, государ, няма…
З 1569 году — дзяржаўная ўласнасьць.[6] Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.[7]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Бабіна ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у складзе Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 да 31.12.1796). З 01.12.1796 да 27.02.1802 году ў Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.[8]
З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх сяло (Вялікае) Бабіна й вёска Бабіна, у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Сеньненскага павету канца 18 ст. Пасьля рэформаў другой паловы XIX стагодзьдзя сяляне выкупілі зямлю ў Канстанціна Любамірскага[9] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 111 дзесяцін зямлі. Сяляне ўваходзілі ў Бабінскае сялянскае таварыства.[10]
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
- Гарадзішча. За 3 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадзец. Пляцоўка памерам 45 на 42 мэтраў узвышаецца над навакольнай мясцовасьцю на 15 — 18 мэтраў і абкружана трыма канцэтрычнымі валамі: адзін па краі і два па схілах. Вышыня ўнутранага вала — 2 — 3 мэтра, зьнешніх — 1,5 мэтра. Абсьледавалі ў 1971 годзе Леанід Побаль, у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў. Выяўлена ляпная кераміка 6 — 9 ст.
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля[11]. Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: ярэй Язэп Шчапкоўскі[12]. Пасьля пажару ў Высокаўскай Сьвята-Ільлінскай царкве частка вёсак была далучана да Бабінскай царквы.
- К царкве былі прыпісаны ў 1857 годзе — Сяло (Вялікае) Бабіна; вёскі: Арашкі, Бабіна, Дзевіна, Іванькава, Карпіцкія, Каржавы, Клюкаўка, Кухаронкі, Лісоўскія, Максакі, Пліханы, Сяргеенкі, Сімахі, Сядрычына; засьценкі: Аніськава, Сядрычынскі (Вусы).
- К царкве былі прыпісаны ў 1910 годзе — Сяло (Вялікае) Бабіна, сяло Высокае; вёскі: Аніськава, Бабіна, Грышаны, Дзевіна, Зазер’е, Іванькава, Каржавы, Клюкаўка, Лісуны, Лісоўскія, Няводнічы, Пліханы, Савкежына, Сяргеенкі, Сімахі, Сядрычына, Чапеліна; засьценкі: Лісоўскі, Сядрычынскі (Вусы); маёнтак Высокае; сядзібы: Высокае, Грышаны, Касая Елка, Рэвяч, Пярэспа; пагост Бабіна; былая паштовая станцыя Грышаны[10].
Remove ads
Заўвагі
- Эпісталярная спадчына Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага: Ліст 16. Писан у в Оршы, июня 30 дня, року 1574. «До Миколая Радзивилла, Воеводы Виленского»[5]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads