Вялікае Сьціклева
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кае Сьці́клева[2] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, каля МКАД (M9), 1,1 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Вялікае Сьціклева ўваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1791 годзе засьценак маёнтку Трасьцянец, шляхецкая ўласнасьць, у Менскай парафіі. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1815 годзе вёскі Стары Сьціклеў (29 жыхароў мужчынскага полу) і Новы Сьціклеў (37 жыхароў мужчынскага полу), уласнасьць С. Прушынскага, у Менскіх павеце й губэрні[3].
У 1858 годзе вёска Сьціклева (11 жыхароў мужчынскага полу) ва ўладаньні Д. Спасовіча, вёска Новы Сьціклеў (15 жыхароў мужчынскага полу) і маёнтак Сьціклева (37 жыхароў мужчынскага полу) уласнасьць Э. Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Вялікае (яно ж Старое) Сьціклева (23 двары, 149 жыхароў) і ўрочышча Сьціклева (двор, 6 жыхароў), у Сеньніцкай воласьці Менскага павету[3].
У 1917 годзе ў вёсцы 32 двары, 217 жыхароў, у 2 урочышчах 7 двароў, 48 жыхароў. Зь лютага па сьнежань 1918 году вёска акупаваная войскамі Нямецкае імпэрыі, зь ліпеня 1919 па ліпень 1920 году і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 — войскамі Польшчы[3].
З 20 жніўня 1924 году вёска ў Трасьцянецкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёну Менскае акругі (да 26 ліпеня 1930 году). З 18 студзеня 1931 году ўключаная ў межы гораду Менску. З 26 траўня 1935 году ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці[3].
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, загінулі 33 жыхары[3].
З 16 ліпеня 1953 году ў Гатаўскім, а з 20 студзеня 1960 ў Навадворскім сельсавеце.
У 1959 годзе невялікая частка вёскі ўвайшла ў склад гораду Менску, забудова якой стала лічыцца працягам вуліцы Байкальскай. Асноўная частка не ўвайшла ў гарадзкую рысу і пазьней засталася за межамі Менскай кальцавой аўтадарогі. Тая частка, што ўвайшла ў склад гораду, была зьнесеная ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х. Прыкладна на яе месцы цяпер месьціцца аўтаразьвязка МКАД і вуліцы Байкальскай[4].
У 1997 годзе 288 гаспадарак, 1231 жыхар, цэнтар саўгасу «Менскай агародніцкай фабрыкі. У 2010 годзе 1434 жыхары, ёсьць Дом культуры, ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, крама[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 1434 чалавекі
- 1999 год — 637 чалавек
Прадпрыемствы
- ТАА «Пяць Кантынэнтаў». Завод вінаградных вінаў (вул. Фабрычная, 16-55)
- ППУП «Альгрэта»
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads