Вялікія Негнавічы

Вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кія Не́гнавічы[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на правым беразе ракі Мужанка, за 6 км на поўдзень ад Лошніцы. Вялікія Негнавічы ўваходзяць у склад Лошніцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

З 1524 году ў архіўных дакумэнтах упамінаецца вёска Негнавічы ў складзе Барысаўскага староства. У 1670 годзе ў вёсцы Старыя Негнавічы — 12 «дымоў». У пачатку 19 стагодзьдзя паводле афіцыйных дакумэнтаў — адна вёска — Старыя Негнавічы, але ўжо ў сярэдзіне 19 ст. — Вялікія і Малыя Негнавічы. У 1883 годзе адкрыта царкоўна-прыходзкая школа, пераўтвораная потым у земскую. У 1885 годзе — 71 двор, 420 жыхароў, школа граматы, царква на могілках, у Лошніцкім ваяводзтве.

З 20 жніўня 1924 году да 17 жніўня 1963 году цэнтар Вяліканегнавіцкага сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 182 жыхары
  • 2008 год — 178 жыхароў, 80 двароў[3]
  • 1999 год — 218 жыхароў

Адукацыя

У 1929 годзе ў вёсцы была адкрыта васьмігадовая школа, якую рабілі зь лесу, што рос побач. Дырэктарам школы быў Ніварка Мікалай Раманавіч. З 1938 году — Дзьмітрыеў Мікалай Архіпавіч. У 90-я гады школа была зачыненая.

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads