Вятчын
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вятчы́н[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на шашы Р57, за 9 км на ўсход ад Дзякавічаў. Вятчын уваходзіць у склад Дзякавіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVI стагодзьдзя як вёска ў Слуцкім павеце Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе ў Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
З 1924 да 1954 году вёска зьяўлялася цэнтрам Вятчынскага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (да 1930 году і ў 1935—1938 гады), з 1938 году — Палескай, з 1954 году — Гомельскай вобласьці.
З пачатку вайны 1941 году да прыходу Чырвонай Арміі 6 ліпеня 1944 году фашыстамі было расстраляна 80 жыхароў, 27 чалавек былі адпраўленыя на катаржныя работы ў Нямеччыну.
Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 641 жыхар, 75 двароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1177 жыхароў, 158 двароў; 1994 год — 681 жыхар, 322 двары; 1999 год — 564 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 309 жыхароў[1]
Страчаная спадчына
- Царква
Вуліцы
Вуліцы: Азёрная, Азёрны завулак, Лугавая, Лугавы завулак, Лясная, Падлясная, Першамайская, Першамайскі завулак, Палеская, Пасялковая, Пасялковы завулак, Паштовая, Савецкая, Савецкі завулак, Садовая, Чыгуначная.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads