Вісьміл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads


Вісьміл — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Віс (Wis) і Міла (Milo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milike, Melvid, Milehar) — ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[2][3].

У Польшчы гістарычна адзначалася імя Wismal[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Висмилу, Меирову племенънику, два чоловеки (22 чэрвеня 1415 году[5] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[6]; чоловекь у Медницох — Висмил (1440—1492 гады)[7]; Крикгомъ Висмиловичъ (12 лютага 1555 году)[8]; Adam Wismiła (1667 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

  • Вісьміл — літоўскі баярын, які ў 1415 годзе атрымаў ад вялікага князя Вітаўт два чалавекі ў Калтынянскай воласьці (Жамойць)[10]
  • Пётар Мікалаевіч Вісьміловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаюцца ў 1592 годзе[11]
  • Лаўрын Урбанавіч Вісьміл — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[12]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads