Вісігерд (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісіге́рд (Вісагерд, Вісігірд, Вісакірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́згерд (Ві́згард, Ві́шгерд, Ві́згерт, Ві́згірд, Вы́шгірт). Жаночае імя — Вісігарда.
Remove ads
Паходжаньне
Вісігарда, Вісігард, Вісгарда, Вісігерд, Вісгард або Вісгерд (Wisigardis, Wisigarda[1], Wisegarda[2], Wisigard, Wisgarde[3], Visigerd[4], Wisgard[5], Wisgeard[6]) — імя германскага паходжаньня[7][8]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisbar, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[9]. Такім парадкам, імя Вісігерд азначае «ахова мудрасьці»[8].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Візгірт (Wizgirt), Візгірд (Wizgird), Візгерд (Wizgierd), Візгярдовіч (Wizgierdowicz)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wissegirdendorffe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[11]; Dowoyn Wysigirdonis (18 студзеня 1401 году)[12]; cum Wyssegerd[13], Wissegerd[14], Wyssegerd[15] (2 кастрычніка 1413 году); Dawgintowiczu Wisgierdu czlowiek (1422 год[16] паводле выпісу 1618 году)[17]; Визкгирду чоловекъ, на имя Ясвиловичъ[18], Визкирду Нашковичу три чоловеки[19] (1440—1492 гады); Wyszgyrd (15 красавіка 1475 году)[20]; Стецушъ Визкгирдовичъ[21], Мартин Високирдовичъ[22], Богдан Визкгирдовичъ[23], Миколаи Визкгирдовичъ[24] (1528 год); листъ вызнаный Пашковъ Визкгирдовича (люты 1529 году)[25]; панъ Станиславъ Визгердовичъ (12 лістапада 1537 году)[26]; Jan Wizgierth chorazicz (1570 год)[27]; jmienia Wisgierdowskiego… Wiszgierdziskye (10 чэрвеня1 1591 году)[28]; do P. Wizgierta… do P. Wizgierda (чэрвень 1611 году)[29]; Piotr Wysgyerd, marszałek kowieński (11 кастрычніка 1614 году)[30]; Mikolay Wyzgierd, Podkomorzy i Poseł Upitsky (5 чэрвеня 1615 году)[31]; pan Mikołay Wiszgerd (1619 год)[32]; pana Jana Wizgierda (1641 год)[33]; Raphał Wizgierd… Andrzey Wissogird… Hieronim Wyzgerd[34], Raphał Wizgierd… Andrzey Wissogierd… Hieronim Wizgierd[35] (20 кастрычніка 1655 году); Adam Wissogierd obywatel Powiatu Upitskiego (23 кастрычніка 1655 году)[36]; Jan Witsgird, skarbnik y pisarz grodzki kowienski (17 жніўня 1662 году)[37]; Michał Wysogiert (18 студзеня 1663 году)[38]; jmć pana Janusza Wizgierda[39], Janusz Wizgierd — podstarości powiatu Upitskiego[40] (26 чэрвеня 1668 году); dom Grigiera Stanisława Wysygierda, winnika (25 сакавіка 1671 году)[41]; Ianusz Wizgierd Podstarości (1674 год)[42]; Stanislaus, filius Wizgirdowicz (1675—1677 гады)[43]; Ianusza Wizgierda Pisarza Ziemskiego Upitskiego (1678 і 1683 гады)[44]; dom Stanisława Wysogierda (1690 год)[45]; Samuel Wysogierd, czesznik inflanski (4 сакавіка 1695 году)[46]; Hedvigis Wyszgierdowna de Dowkszczyszki (1698 год)[47]; Władysław Wizgierd — Brański, Jędrzej Wizgierd — Brański (4 ліпеня 1703 году)[48]; pan Piotr Wysgierd-Zabłocki (25 жніўня 1708 году)[49]; pan Piotr Wyzgierd-Zabłocki (7 верасьня 1708 году)[50]; pan Wysogierd (10 лютага 1711 году)[51]; pan Franciszek Wizgierd (3 лютага 1712 году)[52]; Wizgierdowi — pisarzowi grodzkiemu (18 ліпеня 1733 году)[53]; ze mną Adamem Wisogierdem… Adam Wisogierd — czesnik y pisarz grodzki Smoleński… Adam Wisogierd — czesnik Smoleński, pisarz grodzki Wileński[54], Adam Wisogierd, pisarz grodzki Smoleński… Adam Wisogierd — czesznik y pisarz grodzki Smoleński[55] (10 кастрычніка 1750 году); Adam Wisogierd — podstoli y pisarz grodzki Smoleński (26 жніўня і 18 верасьня 1755 году)[56]; Adam Wisogierd — pisarz grodzki Smoleński (18 верасьня 1755 году)[57]; Adamus Wysogierd Sub-Dapifer Smolenscensis[58], Adam Wisogierd Pułkownik y Konsyliarz Woiewodztwa Smoleńskiego[59] (1764 год); pana Adama Wisogierda — podkomorzego woiewodztwa Smoleńskiego (27 чэрвеня 1765 году)[60]; Stanisław Floryan Wizgierd Porucznik (4 кастрычніка 1765 году)[61]; jm pan Wizgiert (2 студзеня 1774 году)[62]; od Wizgierdziszek wsi montygaliskiej w parafii sumiliskiej… Parafia sumiliska… Wisgierdy (1784 год)[63]; Franciszek Wysogierd podwojewoda smoleński (17 лістапада 1790 году)[64]; przez iaśniewielmożnego iegomości pana Adama Wysogierd — podkomorzego Smoleńskiego (27 студзеня 1791 году)[65]; Joannes Wizgird (4 сакавіка 1791 году)[66].
Remove ads
Носьбіты
- Вісігарда (па 512 — па 540) — каралева франкаў
- Вісігерд — літоўскі баярын, меў сына Давойну
- Візкірд Нашкавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Сьцецуш Візгірдавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Марцін Вісакірдавіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Багдан Візгірдавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Візгірдавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пашка Візгірдавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1529 годзе
- Ян Мікалаевіч Візгерд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[67]
- Януш Візгерд (Janusz Wizgierd) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстароста і пасол Упіцкага павету, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Троцкага ваяводзтва[68]
- Андрэй Станіслаў Андраванж Візгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1694—1704 гадох[69]
- Геранім Візгерд (Hieronim Wizgierd) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар гродзкі і пасол Віленскага ваяводзтва, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Віленскага ваяводзтва[68]
- Геранім Візгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік пінскі ў 1712 годзе[70]
- Адам Візгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік пінскі ў 1730 годзе[71]
- Адам Высогерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік смаленскі ў 1750—1764 гадох, пісар гродзкі смаленскі ў 1750—1764 гадох, падстолі смаленскі ў 1754—1765 гадох, падкаморы смаленскі ў 1765—1783 гадох[72]
- Антоні Візгерд († 1772) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік пінскі[73]
- Юры Візгерд — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[74]
Прыдомкам Візгерд карыстаўся літоўскі шляхецкі род Багушэвічаў гербу Газдава[75].
Візгерды гербаў Адравонж і Любіч — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[76].
Візгірды (Wizgird) — літоўскі шляхецкі род з Трокаў[77].
Высагерды (Высагерты) — літоўскі шляхецкі род[78].
Вышгірты (Wyszgirt) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Ковенскага павету[79].
Візґерды (Візґірды, Візґарды) — літоўскі шляхецкі род[80].
Вісэгерд (Wissegierd) і Візгірд (Wizgird) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[81].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Высагердзішкі (Высогердишки) або Лакяны-Келпшышкі ў Вількамірскім павеце[82].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Візгірды.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads