Віс

прозьвішча From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віс (Вісь, Віж), Віса — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Віс або Віса, пазьней Вайса (Wis, Wiso, Weise) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вішэка (Вішка), Вішэла (Весіла, Везела), Вісень, Вісун, Вішынт, Вісбар, Вісівальд, Вісьвіда, Вісьвіл (Весьвіл), Вісігаўд (Візгольд), Вісігер, Вісігерд, Вісігін (Вісакін), Вісконт, Вісман, Вісімонт (Вісімунт, Візмунт), Вішымут, Віснар, Вісад (Вішад). Адзначаліся германскія імёны Wiseko (Wischke), Wisilo (Wizilo, Wisel), Wisen, Wisun, Wisint, Wisbar, Wiswald, Wisvida, Uesuili, Wisigold, Wisger, Visigerd, Visekin, Wisgonda, Wisman, Wisemund (Wizmunt), Vismuot, Visnar, Wisad. Апроч таго, існуе іменная аснова -войш-, якая можа паходзіць ад асновы -віс-[5][6].

У Прусіі бытавалі імёны: Wisse, Wisseke / Wyske[b] (1346 і 1354 гады)[9], Wissen[c] (1385 год)[9], Wissalge / Wisselge (1373 год), Wissebir / Wissebar[d] (1417 і 1419 гады), Wyssebit[e] (1368 год), Wissedar (1400 год), Wissegar[f] (1338, 1339, 1354 і 1360 гады)[9], Wyssegaw (1373 год), Wissegaude[g] (1299 год)[17], Wisseged / Wissegede / Wyssegeth / Conrad Wyssegede (1339, 1347), Conrad Wyssegeyde / Wissageide (1320 і 1367 гады), Wiskant[h] (1361 год)[9], Wisseluth / Wissalute / Wisselut (1328, 1361 і 1407 гады), Wyssemanth[i] (1351 год), Wissemire / Wissameire[j] (1350, 1377 і 1384 гады)[19], Wissemunt[k], Wissenar / Wyssenor[l], Wissewil / Wissawil / Wyssewel / Wissewille[m] (1316, 1336, 1354 і 1361 гады), Wissewit[n], Aldewisse[o] (1409 год), Gawdeways / Gaudois / Gawdewis[p] (1371 і 1384 гады), Perwysse / Perwis / Perwisse[q] (1325, 1350 і 1383 гады)[26].

У Смаленску ў XII ст. адзначалася германскае (паўночнагерманскае) імя Viskarr (< Visgeirr)[27].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Некрашъ Висовичъ (1494 год, 19 студзеня 1526 году)[28]; Domas Wisiewicz… Stasz Wisiewic… Jan Wisiewicz (1558 год)[29]; Wiss (1671—1681 гады)[30]; Wisiewicze (1744 год)[31]; Piotr Wis, ogrodnik (24 ліпеня 1758 году)[32][r].

Remove ads

Носьбіты

  • Ян Вісэ (Jan Wise) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1390 годзе[64]
  • Некраш Вісавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў 1494 годзе

Віжы (Wiż) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[65].

Віжовічы — літоўскі шляхецкі род[66].

Віс (Wis) і Вісевіч (Wisiewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[67].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Вісы ў Віленскім ваяводзтве і Вішова (Вишово) у Слонімскім павеце[68].

На 1906 год існавалі вёскі Вялікія і Малыя Вішы ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[69].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Вішоў, на гістарычнай Слонімшчыне — Вішава.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -віс- зь летувіскай мовы vìsas 'увесь'[3] (упершыню фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[4])
  2. Адзначалася германскае імя Wieseke[7] (Wischke[8])
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisin[10]
  4. Адзначалася германскае імя Wisbar[8]
  5. Адзначалася германскае імя Wisibad[11]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Uuisager[12] (Wisager[13], *Wisigar[14])
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Вісагаўд (Wisogoz[15], у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz)[16]
  8. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisagund[11]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Wismandus[12]
  10. Адзначалася старажытнае германскае імя Visimar, пазьнейшае Wismer[18]
  11. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisemund[18]
  12. Адзначалася германскае імя Visnar (Wisner, Wisener)[20]
  13. Адзначалася германскае імя Uesuili[21]
  14. Адзначалася старажытнае германскае імя Wiswith[22]
  15. Адзначалася старажытнае германскае імя Haldowis[23]
  16. Адзначалася старажытнае германскае імя Gauduis[24]
  17. Адзначалася старажытнае германскае імя Berois[25]
  18. Таксама:
    • Вісід (адзначалася германскае імя Viset[33][34]): чоловекомъ… Миколаицемъ Висидовичомъ (23 жніўня 1533 году)[35];
    • Вісут, Вішут: люди нашы Городенъское волости… Родка Висутевича, Дашка Висутевича (1 студзеня 1519 году)[36], Рупеико Вишутевичъ (1528 год)[37];
    • Вісалг (у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Alguis[38]): Кгинивилу Висолкговичу Медницкому у-в Оболцех три следы пустых[39], а Висалкга кузнеца[40] (1440—1492 гады);
    • Вісбарт (адзначалася германскае імя Wisbert[41]): Łucja Wyzybert (1825 год)[42], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вісбарт у летувізаванай форме[43];
    • Візберг (адзначалася старажытнае германскае імя Guisperga[11]): Ганна Візбергава (Визбергова) — мяшчанка з ваколіцаў Кейданаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[44]
    • Візьбір (адзначалася германскае імя Wisbar[8]): Петръ Визбировичъ (1528 год)[45];
    • Візбут: Вилеико Визбутович… Мацел Визбутович… Петко Визбутович (1537—1538 гады)[46], wies Wizbuty (12 чэрвеня 1673 году)[47];
    • Вісьвік: чоловекъ Висвикъ (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[48] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[49];
    • Вісвойна: тая Котерына Висвойнавая а Онаровича мела одного сына (13 траўня 1490 году)[50], Stanisław Butkiewicz Wiswoyn (1667 год)[51];
    • Вісар (адзначалася старажытнае германскае імя Wisheri[18], Wiserus[52]): до урочища Висара… одъ того Висара (18 чэрвеня 1601 году)[53], Wisory (1744 год)[31];
    • Візерд, Візерт, Візарт (адзначалася старажытнае германскае імя Wisheard[54], пазьнейшае Wiesert[18]): Jan Wizart (1849 год)[55], у перапісу харугваў 1421 году ўпамінаецца баярын Візерд[56], Візэрт (Wizert) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[57];
    • Вісьмін (адзначалася германскае імя Wisman[18]): чоловеки… Матея Висминовича а Монъка Висминовича (12 траўня 1523 году)[58], Ян Висминович (1537 год)[59], врадника тутошнего Воитеха Висмина (20 студзеня 1600 году)[60], у XVI ст. існавала «зямля» Вісьмінішкі (Висминишки) у Жамойцкім старостве[61]
    • Вішрад (адзначалася германскае імя Guisredi[62], *Wisiredus[63]): у гістарычнай Прусіі існуе вёска Вішрад
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads