Мілейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мілейка (Міліка, Мілека, Мелейка, Мелека, Міліх) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Міліка, пазьней Мілека, Мелека або Міліх (Milike, Milleke[1], Mielecke[2], Melleko[3], Milich) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мельвід, Мілар, Мільконт; германскія імёны Melvid, Milehar, Milgunt) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[5][6].
У Прусіі бытавала імя Мілека (Мелейка): Mileke (1419 год)[7], Meleyke (1456 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Roman Mileiconis cum fratre Wolczcone (18 студзеня 1401 году)[9]; do Mileikin brudir wonet (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[10]; Myleyken dem Samayten gegebe (31 сьнежня 1404 году)[11]; Mileyken (26 сакавіка 1409 году)[12]; Mileykowo… stawna lukna mellis Mileykoni in eadem Blussza (20 красавіка 1411 году)[13]; чоловеки… Милеико (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[14] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[15]; in villa mea Mileykoni dicta (14 студзеня 1459 году)[16]; habitantes tributarios… Mileyko (8—13 сакавіка 1462 году)[17]; Mileyko hominem nostrum (6 сакавіка 1498 году)[18]; у Виленском повете у Судеревскои волости дал ему две земли пустых леитиских… а Милеиковщину (8 красавіка 1516 году)[19]; Милейко Павлович (1537—1538 гады)[20]; Мартин Милеикович (1 ліпеня 1542 году)[21]; а Милейка Лесевича (1542 год)[22]; у волости нашои Куриловъскои поседь Скемоньскую, в которои полъсемы службы людеи… Лаврина Павловича а Анъдрушкевича Миликовичовъ (3 кастрычніка 1561 году)[23]; Харитонъ Мелековичъ (1563 год)[24]; Лучка Миликовичъ (1566 год)[25]; з волости Мъстиславской, з села Мелейковского (6 лістапада 1579 году)[26]; Якуть Милейко… Гришко Милейко… Грицукъ Милейко (23 кастрычніка 1597 году)[27]; domek Michała Milekiewicza (1690 год)[28]; Miłeykiszki (1744 год)[29]; Adam Miłeyko (1765 год)[30]; Wieś Sieliszki y Kromaniszki… Eyżyn y Mileyko… Wieś Spojowo. Podvojski Jur Mileyko. Wasil y Andrzey Mileykowie (26 жніўня 1765 году)[31]; Stanisław Milikiewicz (1805 год)[32]; Prakseda Milich (1813 год)[33].
Remove ads
Носьбіты
- Раман Мілейкавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі
- Мілейка Паўлавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
- Соф’я Рыгораўна Міляйковіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1584 годзе[34]
- Юры Мілейкавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[35]
- Юзэф Мілейка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мастаўнічы амсьціслаўскі ў 1705 годзе[36]
- Адам Мілейка — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[37]
Мілейкі гербу Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[38].
Мілейкі (Milejko) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[39].
Мількевіч (Milkiewicz), Мілейка (Milejko) і Мільковіч (Milkowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[40].
У 1690 годзе ўпаміналася мясцовасьць Мілейкавічы ў Жамойцкім старостве[41].
Вёскі з назвай Мілейкава існуюць на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Смаленшчыне, з назвай Мілейкі — на гістарычных Браслаўшчыне і Слонімшчыне. На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Мілэйкава.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads