Вітаўцы

вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́таўцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сярчыстай. Уваходзяць у склад Даўгінаўскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вітаўт ёсьць дакладнай фанэтычнай транскрыпцыяй старагерманскай формы Witold (упамінаецца ў 828 годзе)[2]. На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d)[3]. Тым часам сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскіх пісьмовых крыніцах[4].

Remove ads

Гісторыя

У міжваенны час вёска знаходзілася ў складзе гміны Даўгінава Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі[5][6].

Насельніцтва

  • 1866 год — 92 чалавекі[7]
  • 1921 год — 163 чалавекi[8]
  • 1931 год — 170 чалавек[9]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads