Галубчыкі
вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галу́бчыкі[1] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Галубчыкі ўваходзяць у склад Узрэцкага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
Вёска Галубчыкі згадваецца яшчэ ў пісьмовых крыніцах канца XVIII стагодзьдзя. На той час вёска была ўладаньнем знакамітага на Глыбоччыне шляхецкага роду Корсакаў, і належала ім ажно да другой паловы XIX стагодзьдзя.
У 1880 годзе, паводле дакумэнту «Царкоўна-прыходзкі летапіс Залескай Свята-Пакроўскай царквы Літоўскай епархіі…» Галубчыкі мелі 6 двароў.
Вёска ўваходзіла ў склад Залескае воласьці Дзісенскага павету Віленскае губэрні. Адміністрацыйную прыналежнасьць не зьмянілі нават бурлівыя падзеі Савецка-польскае вайны і заключанай потым Рыскай мірнай дамовы. Вёска атрымала статус калёніі (згуртаваньне хутароў) і апынуліся на тэрыторыі Залескае гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва адноўленае Польскае дзяржавы.
17 верасьня 1939 року на тэрыторыю Заходняе Беларусі ўступаюць савецкія войскі. З 15 студзеня 1940 году Галубчыкі належаць да навастворанага Глыбоцкага раёну Вялейскае вобласьці БССР. Успыхнутая ў хуткім часе вайна паміж Нямеччынай і СССР амаль не закранула вёску, а ў пачатку ліпеня 1944 року яна была захопленая савецкай арміяй. Многія жыхары вёскі пайшлі пасьля савецкага захопу Глыбоччыны ў дзейную армію і мужна змагаліся на франтох Нямецка-савецкае вайны. Дакладна вядомыя імёны 14 ураджэнцаў Галубчыкаў і суседніх вёсак (Сідары, Зеляцініна і Папкі), якія загінулі на той вайне. Па сканчэньні вайны жыхары вёскі паступова вярталіся да мірнай працы, але наперадзе іх чакалі значныя зьмены — празь некалькі рокаў пасьля вызваленьня ў раёне пачалася паўсюдная калектывізацыя. Ствараецца калгас і ў гэтай мясцовасьці.
Калгас «17 верасьня» быў утвораны 1 верасьня 1948 году па ініцыятыве жыхароў вёскі Стары Двор. У хуткім часе да першых калгасьнікаў далучыліся вяскоўцы з Галубчыкаў, Зеляцініны і Папкоў.
Пачатковую адукацыю маленькія вяскоўцы атрымоўвалі ў Папкоўскай пачатковай школе, што была адчынена ў гэтай вёсцы адразу пасьля вайны і месьцілася ў здымным памяшканьні. У пачатку 1960-х гг. школа з Папкоў была пераведзеная ў суседнія Галубчыкі, дзе быў пабудаваны асобны будынак. Скончылася ж гісторыя мясцовай установы адукацыі ў 1978 годзе. Найбліжэйшая сярэдняя школа месьцілася ў цэнтры сельсавету — вёсцы Узрэчча.
У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў у сувязі з правядзеньнем электрыфікацыі ажыцьцяўляецца масавае сьсяленьне жыхароў вёсак Зеляцініна, Папкі і Сідары ў вёску Галубчыкі. Гэтае тлумачыць імклівы рост насельніцтва вёскі, якое за некалькі гадоў павялічылася больш чым у чатыры разы. Вёскі ж Зеляцініна, Сідары і Папкі ў хуткім часе пасьля гэтых падзеяў спыняюць сваё існаваньне, хаця раней Зеляцініна і Сідары па колькасьці жыхароў перавышалі Галубчыкі, што пацьвярджаюць і пагаспадарчыя кнігі тых часоў, але ўсё ж былі вымушаныя сьсяляцца ў цэнтар калгасу.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads