Стары Двор (Глыбоцкі раён)
вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́ Двор[1] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Стары Двор уваходзіць у склад Узрэцкага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
Упершыню вёска згадваецца як фальварак графа Забелы ў першым агульнарасейскім перапісе насельніцтва 1897 году. Вёска знаходзілася ў складзе Залескае воласьці Дзісенскага павету Віленскае губэрні. Адміністрацыйную прыналежнасьць не зьмянілі нават бурлівыя падзеі Савецка-польскае вайны і заключанай потым Рыскай мірнай дамовы. Вёска атрымала статус калёніі (згуртаваньне хутароў) і апынуліся на тэрыторыі Залескае гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва адноўленае Польскае дзяржавы.
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1933 году, насельніцтва Старога Двара павялічылася за амаль 40 гадоў у болей, чым 10 разоў, і зьвязанае гэтае з тым, што землі былога фальварка Забелаў актыўна раскупляюць заможныя гаспадары, якія будуюць на іх свае двары.
17 верасьня 1939 року на тэрыторыю Заходняе Беларусі ўступаюць савецкія войскі. Зь 15 студзеня 1940 году Стары Двор належыць да навастворанага Глыбоцкага раёна Вялейскае вобласьці БССР. Успыхнутая ў хуткім часе вайна паміж Нямеччынай і СССР амаль не закранула вёску, а ў пачатку ліпеня 1944 року яна была захопленая савецкай арміяй. Многія жыхары вёскі пайшлі пасьля савецкага захопу Глыбоччыны ў дзейную армію й мужна змагаліся на франтох Нямецка-савецкае вайны. Па сканчэньні вайны жыхары вёскі паступова вярталіся да мірнай працы, але наперадзе іх чакалі значныя зьмены — празь некалькі рокаў пасьля вызваленьня ў раёне пачалася паўсюдная калектывізацыя. Ствараецца калгас і ў гэтай мясцовасьці.
Калгас «17 верасьня» быў утвораны 1 верасьня 1948 годц па ініцыятыве жыхароў вёскі Стары Двор. У хуткім часе да першых калгасьнікаў далучыліся вяскоўцы з Галубчыкаў, Зеляцініна і Папкоў.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads