Ганцавічы (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нцавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Ганцавічы месьцяцца за 14 км на паўночны захад ад Камянцу, за 53 км на поўнач ад Берасьця, за 23 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 126 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць.
- канец XIX ст.: вёска ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У складзе Ганцэвіцкай сельскай грамады, мелася звыш 280 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу у вёсцы 28 двароў, 179 жыхароў, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, кузьня.
- 1905: 185 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 22 двары, 98 жыхароў.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 45 двароў, 213 жыхароў.
- 1950: вяскоўцы арганізаваліся ў калгас «1 Мая».
- 1951: у калгасе «Новы шлях».
- 1960: у вёсцы 149 жыхароў.
- 1962: у саўгасе «Белавескі» (у 1982 годзе перайменаваны ў «Першамайскі», у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас).
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
- 1970: 136 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 36 жыхароў
- 2005 год — 36 жыхароў, 19 двароў[3]
- 1999 год — 45 жыхароў
Інфраструктура
У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads