Гарыш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарыш (Гараш, Гаруш), Гіраш (Гірш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гарыш або Гарш (Harisch, Harsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[2], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[3], германскага heru 'меч'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Heresz (Herisz)[5]: Heresch (1481 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: dominus Albertus Harvschewycz (1494 год)[7]; panu Alexandrowi Haraszewiczowi, podkanclerzemu w. x. Lit-go (29 ліпеня 1661 году)[8]; pana Harysza… zasługi urodzonego Samuela Harysza… Samuel y Dorota Haryszowie, małżonkowie… wspomnionych Haryszów (26 лістапада 1762 году)[9].

Remove ads

Носьбіты

Гірашы і Гіршы — літоўскія шляхецкія роды[10].

Гераш (Hierosz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[11].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads