Альбэрт
мужчынскае асабістае імя (Albert) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбэрт (Аўбарт), Альберт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Алаберт або Албарт, пазьней Альбэрт або Аўбэрт (Alabert, Albart[1], Albert[2], Aubert[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[5] або ад асновы -адал- (ад стараверхненямецкага adal 'шляхетны')[6], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Albert (Albart, Jalbert, Olbert)[8].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Albart[9].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: nobilibus dominis… Alberto de Radoszkowycze… Alberto Moszeykowycz de Ywyenyecz (15 чэрвеня 1477 году)[10]; nobilibusque dominis… Alberto Naruszowicz (10 ліпеня 1490 году)[11]; dominus Albertus Harvschewycz (1494 год)[12]; nobilibus viris… Alberto Jagelowycz (8 траўня 1496 году)[13]; nobiles Albertus Iwaskowicz… Albertus Talminowicz… Nos vero Albertus episcopus Wilnensis… Albertum Iwaskowicz… Albertum Talminowicz… Alberti Iwaszkowicz… Alberti Talminowicz (20 траўня 1503 году)[14]; Alberto Narbutowicz (29 сьнежня 1505 году)[15]; nobilibus… Alberto Stanisławowicz (12 траўня 1506 году)[16]; homines… Albertum (3 чэрвеня 1510 году)[17]; unum obnoxium cum pueris nomine Albertum (11 траўня 1520 году)[18]; бояринъ нашъ добрыневъскии на имя Лукашъ Ольбертовичъ (28 кастрычніка 1527 году)[19]; служебникъ его милости Албертусъ (23 кастрычніка 1529 году)[20]; войть Альберть Ябутовичъ (1554 год)[21]; Ioannis Albertowicz Trilupis filiae (23 чэрвеня 1586 году)[22]; Aubart (1671—1681 гады)[23].
Remove ads
Носьбіты
- Альбэрт (Альбрахт) Карэйва († па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста медніцкі і вялёнскі
- Альбэрт Гаштольд (Альбрахт Гаштольдавіч; † 1539) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер вялікі літоўскі
- Альбэрт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609—1677) — пісьменьнік і гісторык Вялікага Княства Літоўскага
- Альбэрт Паўловіч (1875—1951) — беларускі паэт і драматург
- Альбэрт Айнштайн (1879—1955) — нямецкі і амэрыканскі фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- Альбэрт Іпэль (1885—1960) — нямецкі пэдагог і клясычны археоляг, першы дасьледнік беларускага народнага мастацтва
Альбяртовічы — літоўскі шляхецкі род[24] з Троцкага павету[25].
На 1900—1903 існавалі вёска (двор) і фальварак Альбэрцішкі (Альбэртышкі) у Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[26][27].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads